Грамадства2323

«Дзе беларускі дзяржаўны штучны інтэлект?» Азаронак з Пятроўскім даказвалі, чым сілавікі карыснейшыя за праграмістаў, не абышлося без істэрыкі

У праграму «Азаронак напрамую» да адыёзнага прапагандыста Рыгора Азаронка прыйшоў ягоны калега Пётра Пятроўскі. Разам яны паразважалі адносна таго, чаму ад праграмістаў рэжыму толку ніякага няма, а ад сілавікоў — яшчэ які. Усё таму, што першыя, у адрозненне ад другіх, нічога не ствараюць, а да таго ж і «завязаныя на гэтую заходнюю ментальнасць, упадніцкую ментальнасць».

Пятроўскі прызнаў памылкай імкненне да 2020 года «піхаць у кожную шчыліну айцішніка як героя, да якога трэба імкнуцца». Бо, паводле яго, тое, што было ў Беларусі, гэта проста «аўтсорс, які працаваў на транснацыянальны капітал і не меў навукаёмістасці».

Маўляў, з-за гэтага айцішнікі з Беларусі ўсе і паразбягаліся, бо ішлі ў сферу за заробкам, а не дзеля таго, каб нешта вынаходзіць. Ані беларускіх айфонаў, ані камп'ютараў яны не зрабілі. 

Між тым ад айцішнікаў чакалі ды не дачакаліся стварэння сацыяльнай сеткі, электроннага ўрада, штучнага інтэлекту, беспілотніка, і не абы-якіх, а «беларускіх дзяржаўных». Пятроўскі старанна прылепліваў гэтыя два прыметнікі да кожнага пералічанага прадукту.

Іншая рэч — «спецпадраздзяленні», якія, маўляў, прадухілілі ажно 6 спробаў «майдана ў краіне», а сёння падаўляюць спробы дыверсій і тэрарыстычных актаў ды абараняюць «суверэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасць дзяржавы». Іх стваральны і творчы пачатак з айцішнікамі ніяк не параўнальны.

Але калі ў тым, хто для краіны карыснейшы, паміж удзельнікамі праграмы ніякіх рознагалоссяў не ўзнікала, то дзеля чаго айцішнікі такія нягеглыя і непатрыятычныя, думкі разыходзіліся. Азаронак імкнуўся ўсё патлумачыць тым, што яны «круцяцца пад педэрастамі і ўкраінскімі нацыстамі», і шкодзяць рэжыму Лукашэнкі выключна за грошы.

Пятроўскі ж бачыць і ідэйны чыннік: «Асабіста ў мяне складваецца ўражанне, што гэта іх ідэйныя погляды. Гэта іх пог-ля-ды. Яны падзяляюць погляды гэтага леваліберальнага дыскурсу заходняга». І «завязаныя на гэтую заходнюю ментальнасць, упадніцкую ментальнасць».

Азаронак падчас гэтага дыялогу некалькі разоў збіваўся на істэрычныя выкрыкі, асабліва калі даводзіў, што айцішнікі, нічога нібыта для краіны не зрабіўшы, шмат патрабавалі ад маці-дзяржавы, якая ім, маўляў, давала ўсё.

Каментары23

  • Финкельштейн
    20.10.2023
    Я думаю, почему Гриша злой такой? Неужели его так расстроило видеопоздравление от несравненной Маргариты Левчук? 
    Понимаешь ли, Гришаня, если уж ты чудак на букву М, то никакие айтишники и искусственные интеллекты не помогут тебе,  Гришаня,  стать достойным членом общества.
  • Alex
    20.10.2023
    проста эпiчныя бiба i боба!
  • Маё імя
    20.10.2023
    Можа, айцішнікі чаго і прыдумалі, б... Каб не дэбілы, б...

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе11

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць