Грамадства55

Новая практыка: прайсці сумоўе «паравозікам». Айцішнікі ходзяць па чарзе на інтэрв’ю, а потым дзеляцца заданнямі

Айцішнікі прыдумалі новы спосаб праходжання сумоўяў — «паравозікі». Гэта калі кандыдаты ходзяць па чарзе на інтэрв’ю ў адну кампанію, а затым абменьваюцца паміж сабой заданнямі з розных этапаў сумоўя. Пра гэтую хітрасць у кампаніі Vention расказалі devby.

Ілюстрацыйнае фота

«Так, мы чулі пра такі спосаб праходжання сумоўяў, калі кандыдаты па чарзе праходзяць інтэрв’ю ў адной кампаніі, а потым дзеляцца інфармацыяй. Часта для гэтага ствараюцца агульныя чаты ў месенджарах. І гэта не адзіны «крэатыўны метад», з якім мы сутыкаліся ў сваёй практыцы.

Напрыклад, аднойчы сябар кандыдата прайшоў за яго першы этап сумоўя з рэкруцёрам і праверку англійскай. Але на наступным этапе, дзе трэба было гаварыць самастойна, ён «пасыпаўся».

Таксама былі выпадкі, калі падчас тэхнічнай часткі інтэрв’ю кандыдаты карысталіся падказкамі сяброў. І было смешна, калі быў чутны шэпт «суфлёра».

З аднаго боку, мы па-чалавечы разумеем такіх людзей. Усе калісьці шукалі працу і хацелі атрымаць запаветны офер. Але ўсё ж лепш праходзіць сумоўе сумленна і прафесійна. Нават невялікія хітрасці часта прыкметныя. Мы бачым, калі кандыдаты чытаюць з экрана, пераключаюцца паміж укладкамі або паўтараюць пытанні ўслых, выкарыстоўваючы галасавыя памочнікі.

Бо нават калі атрымаецца «ўзламаць» сістэму і атрымаць працу, можна апынуцца ў стрэсавым становішчы, калі адсутнасць скілаў не дазволіць выконваць пастаўленыя задачы».

У Vention адзначаюць, што інтэрв’ю — гэта двухбаковы працэс, які дазваляе абедзвюм бакам зразумець, ці падыходзяць яны адзін аднаму.

Менавіта таму ў адной і той жа кампаніі сумоўе можа ўключаць розныя элементы: тэставыя заданні, паглыбленыя тэарэтычныя пытанні або лайв-кодынг.

— Няўдалае інтэрв’ю — гэта не канец свету і дакладна не прысуд для вашай кар’еры. У нас шмат прыкладаў, калі кандыдаты пасля адмовы вярталіся праз паўгода, закрыўшы прабелы ў ведах, і паспяхова атрымлівалі оффер.

Сумоўе ў такіх выпадках становіцца магчымасцю атрымаць каштоўную зваротную сувязь і досвед, якія немагчыма набыць, проста завучыўшы адказы на пытанні.

Каментары5

  • Вадзім
    11.02.2025
    Голад ня цётка, яшчэ ня так вывярнешся каб працу атрымаць
  • Юзик
    11.02.2025
    Не понимаю логики. Зачем делиться информацией с конкурентами на должность?
  • Ганка
    11.02.2025
    У беларускай мове ангельскае ti/tee перадаецца як ‘ты’, а ня ‘ці’. Больш за тое, у ангельскай мове не існуе мяккакага гуку t, ён заўсёды цьвёрды. Наступная галосная яго не зьмякчае, і ён аднолькава вымаўляецца цьвёрда, напрыклад, як у слове tik, гэтак і ў слове tok. Беларускае вуха гэта разумела спакон веку, шчэ з старабеларускіх часоў, а вось расейскае вуха нашаніўцаў чуе ў ‘ІТ’ мяккае ‘ц’, а ў “Tik” чамусьці цьвёрдае ‘т’, хаця там абсалютна адзін і той жа гук.

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

Як будуць выглядаць людзі праз 1000 гадоў — прагноз навукоўцаў12

Планы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску памянялі не ў лепшы бок1

69-гадовы бізнэсмен нажыў дзіця з 25-гадовай каханкай, а ад аліментаў хітра ўхіліўся14

Брытанец, дзяўчына якога выкінула ў сметніцу дыск з біткойнамі на $700 мільёнаў, хоча купіць увесь сметнік4

На сайце «Нашай Нівы» з’явіцца рэклама. У сувязі з гэтым ад сёння сайт можа пачаць у вас пытацца згоды на апрацоўку кукізаў30

Віцебскі ідэолаг у прапагандысцкім запале заступіўся за сімвал, за які не ідэолагаў сурова пераследуюць2

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць