Ён будзе ўжо металічным і ўсяго на трох апорах.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/ndnd1_1007-tqpi8.jpg.webp)
Пуцеправод ад вуліцы Маскоўскай да праспекта Незалежнасці ўзвялі ў 1963-м і з таго часу падтрымлівалі толькі касметычна.
Натуральна, пры будаўніцтве разлік быў на іншую нагрузку. 8 лютага ўжо прыступілі да дэмантажу бетоннага пакрыцця, бардзюра і бэлек. Тут плануюць выкарыстоўваць інавацыйныя метады і матэрыялы ў рабоце, перадае СТБ.
Майстар будаўніча-мантажных работ ААТ «Мостабуд» Аляксандр Ждановіч расказаў, што зменіцца яшчэ: «Маставое збудаванне будзе катэгарычна іншае. Мы тут бачым бетонную канструкцыю 60-х гадоў пабудовы. Цяпер мост будзе цалкам металічны».
Паводле яго слоў, металічныя масты хутчэй узводзяцца, можна зменшыць колькасць апор. Апор зараз будзе тры. Таксама змены закрануць і разметку. Для забеспячэння больш бяспечнага руху замест падвойнай суцэльнай зробяць раздзяляльную паласу. Адмысловая ўвага будзе нададзена зонам для перасоўвання веласіпедыстаў і пешаходаў, абяцаюць спецыялісты. Таксама пры правядзенні капітальнага рамонту будзе мадэрнізавана асвятленне.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/ndnd5_189-pfp89.jpg.webp)
Раней паведамлялася, што мост паміж вуліцай Маскоўскай і праспектам Незалежнасці закрыюць да канца года, але будаўнікі абяцаюць завяршыць работы раней за гэты тэрмін.
-
Новая практыка: прайсці сумоўе «паравозікам». Айцішнікі ходзяць па чарзе на інтэрв’ю, а потым дзеляцца заданнямі
-
Лукашэнка даў УНС шырокія паўнамоцтвы і цяпер не ведае, як арганізаваць, каб гэты сход нікому не замінаў
-
Мінпадаткаў расказала пра новае ў дэкларацыях, даходы з-за мяжы і жыццё не па сродках
Каментары