Вайна22

Мяжу Украіны з Беларуссю ўзмацнілі асабовым складам і тэхнікай праз падзеі вакол Запарожскай АЭС — генерал Наеў

У сувязі з падзеямі вакол Запарожскай атамнай станцыі прынята рашэнне аб узмацненні паўночнай мяжы Украіны як асабовым складам, так і баявой тэхнікай. Пра гэта ў тэлеграме паведаміў камандуючы Аб'яднаных сіл УСУ генерал-лейтэнант Сяргей Наеў, як перадае «Укрінфарм».

Запарожская АЭС. Фота: AP Photo/Leo Correa, File

«У сувязі з апошнімі падзеямі вакол Запарожскай атамнай станцыі было прынята рашэнне аб узмацненні паўночнай мяжы нашай дзяржавы як асабовым складам, так і баявой тэхнікай», — паведаміў Сяргей Наеў.

Украінскі генерал падкрэсліў, што праца ў гэтым кірунку не спынялася з таго часу, як быў выбіты вораг з поўначы, і працягваецца 24 гадзіны ў дзень. У прыватнасці, паводле яго слоў, будуюць супрацьтанкавыя загароды, уладкоўваюць мінныя палі і ўмацоўваецца ўся лінія абароны.

«Наша разведка працуе дастаткова эфектыўна. Мы добра вывучылі ворага і выразна валодаем сітуацыяй адносна яго планаў. Нашы воіны прайшлі баявое зладжванне і гатовыя знішчыць любога, хто паквапіцца на нашу тэрыторыю», — дадаў Наеў.

Запарожская АЭС знаходзіцца пад кантролем расіян амаль з самага пачатку шырокамаштабнай агрэсіі Расіі ва Украіне, з 4 сакавіка 2022 года. Праблема з АЭС абвастрылася ў сувязі з правядзеннем украінскім бокам маштабнага контрнаступлення гэтым летам. 

22 чэрвеня 2023 года прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў пра планы Расіі зладзіць тэракт на Запарожскай АЭС. Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксей Данілаў у сваю чаргу заявіў, што Украіна рыхтуецца да любых сцэнароў развіцця падзей вакол Запарожскай АЭС.

Каментары2

  • Нпкнрае
    04.07.2023
    Беларусь поўнасцю падтрымлівае, пане генерал.
  • хтосьці
    04.07.2023
    Відаць, надта ўжо зручна так: замест каб ствараць перавагу і нішчыць ворага на фронце, сядзець на забалочанай мяжы з Беларуссю і з усяе сілы ствараць уражанне, што нехта раптам зноў рызыкне праз яе лезці, яшчэ і ЗАЭС нейкім бокам прыплёў!
    Замест каб выдаткоўваць каштоўныя рэсурсы і боепрыпасы, лепей бы рабілі ўмацаванні на ўразлівых участках сутыкнення

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт37

Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

Як будуць выглядаць людзі праз 1000 гадоў — прагноз навукоўцаў13

Планы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску памянялі не ў лепшы бок1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць