Аўто33

Якія патрыманыя іншамаркі з Еўропы і ЗША можна купіць па цане новых «Лада» і кітайскіх аўто

Эпоха, калі беларусы маглі купляць новыя аўтамабілі па адносна даступных цэнах, скончылася літаральна праз некалькі месяцаў пасля поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Цяпер замест аўто сусветных брэндаў, вырабленых у Расіі, на наш рынак пачалі прыходзіць маркі з Кітая. Паглядзелі, колькі каштуюць самыя танныя новыя аўто ў дылераў і што за тыя ж грошы можна набыць з патрыманых варыянтаў, якія прывезлі ў Беларусь з Еўропы і ЗША.

Самыя таныя — Lada

Цэны на новыя аўто ў Беларусі пачынаюцца з адзнакі каля 13 тысяч даляраў. За гэтыя грошы можна разлічваць на такія аўто, як Lada Granta або двухдзверная Lada Niva. Апроч таго, што самі мадэлі не вельмі сучасныя, трэба ўлічваць, што самыя даступныя варыянты будуць мець вельмі сціплую камплектацыю.

Маючы на руках 13+ тысяч даляраў, беларусы могуць разлічваць на куплю 3-5-гадовых аўто, нядаўна прывезеных да нас з Еўропы.

Фота тут і далей: скрыншоты з сайта av.by

У гэтую цанавую катэгорыю ўваходзіць, напрыклад, Opel Astra. Выбіраць можна сярод аўто з дызельным або бензінавым рухавіком. Ёсць разнастайнасць і пры выбары кузава, чаго нельга зрабіць у выпадку з «Ладай Гранта».

З мінусаў — прабег у такіх аўто будзе не меншы за 150-200 тысяч кіламетраў. І гэта пры ўмове, што ён сапраўдны, а не скарэктаваны.

Апроч Opel Astra па цэнах ад 13 тысяч даляраў прадаюцца такія аўто, як Renault Megane. А вось 4-5-гадовы Renault Clio можна пачынаць шукаць з 10 500 — 11 000 даляраў. Таксама не нашмат даражэй каштуе Fiat Tipo.

За 11-12 тысяч можна разглядаць і Ford Focus, прывезены са Злучаных Штатаў. Але ў такім выпадку трэба быць гатовым, што гэта будзе машына з аварыйным мінулым і рухавіком аб'ёмам 1 літр.

Еўрапейскія Ford Focus з дызельным рухавіком 1.5 прадаюць па цэнах ад 12 тысяч даляраў. Прыблізна столькі ж каштуюць Peugeot 308.

Падымаем планку — Lada, Geely і рэшткі Renault logan

У наступнай цэнавай катэгорыі сярод новых аўто, якія можна набыць у беларускіх афіцыйных дылераў, ідуць яшчэ адна Lada, Geely і рэшткі Renault logan.

Цэны на Lada Vesta пачынаюцца з 15,5 тысячы даляраў. Аўто ў кузаве ўніверсал прадаецца даражэй — ад $18 200. Самая танная з беларуска-кітайскіх Geely каштуе ад 16 400 даляраў. Geely Emgrand у камплектацыі Flagship каштуе ўжо каля 19 тысяч даляраў.

Выбар свежапрыгнаных аўто ў бюджэце 15,5-19 тысяч даляраў значна шырэйшы.

Напрыклад, за 15 тысяч даляраў можна купіць 3-5-гадовы VW Golf з дызельным або бензінавым рухавіком 1.6-2.0. Або бензінавым ад 1.0 і вышэй.

З 15 тысяч даляраў стартуюць цэны на «амерыканскія» VW Jetta. Прабегі ў аўто са Штатаў звычайна невялікія, але авырыйнага мінулага не пазбегнуць.

Па цане новага Geely можна разглядаць і «народныя» VW Passat. Праўда, з такім бюджэтам гаворка будзе ісці пра аўто з прабегам за 100-150 тысяч кіламетраў.

Таксама ў бюджэце 16-19 тысяч даляраў можна прыглядацца і да мінівэнаў. Яскравы і даволі папулярны прыклад такіх аўто — Renault Grand Scenic.

Разлічваць на куплю новага мінівэна ў Беларусі асабліва не даводзіцца, бо такія аўто калі і трапляюць да дылераў, то каштуюць непараўнальна больш.

Кітайскія красоверы VS еўрапейскія

З павелічэннем бюджэту ў 20+ тысяч даляраў выбар сярод патрыманых аўто з Еўропы і ЗША стае яшчэ больш разнастайным, чаго нельга казаць пра аўто ў дылераў. У большасці сваёй яны прапануюць аўтамабілі кітайскіх брэндаў.

Самым танным кітайскім аўто пасля айчыннай Geely Emgrand за $16 400 з'яўляецца красовер Haval Jolion, цэны на які пачынаюцца з адзнакі ў 65 900 рублёў (каля $22 000). Столькі каштуе самы просты аўтамабіль з пярэднім прывадам і механічнай каробкай перадач. Аўтамабілі з «аўтаматам» каштуюць даражэй — ад 71 300 рублёў (каля $23 800). Калі дадаць яшчэ і поўны прывад, то Jolion будзе ўжо за 82 500 руб ($27 500).

Скрыншот з сайта: haval.by

Кітайскі аўтавытворца JAC таксама мае ў сваёй лінейцы бюджэтны красовер JS4, які прадаецца за 65 900 рублёў ($22 000).

Калі глядзець на рынак патрыманых аўто, то адным з самых даступных красовераў будзе Ford Escape чацвёртага пакалення, які пачаў сыходзіць з канвеера ў 2019 годзе. Цэны на такія 4-гадовыя аўто ў Беларусі пачынаюцца з 17 тысяч даляраў. Як і ўсе іншыя машыны, імпартаваныя са Штатаў, яны будуць мець аварыйнае мінулае.

Але калі гаворка ідзе пра 22 тысячы даляраў і вышэй, то можна разлічваць на куплю аўто ў добрай камплектацыі, з мінімальным прабегам, а таксама мінімальнымі пашкоджаннямі.

Таксама па цэнах ад 17 тысяч даляраў прадаюцца свежапрыгнаныя з Еўропы Renault Kadjar. Крыху даражэй (ад 18 тысяч даляраў) прадаюць іх японскі аналаг Nissan Qashqai.

Самыя танныя аўто ў лінейцы Cherry прадаюцца па цэнах ад 82 500 рублёў (каля $27 500). Cтолькі каштуюць Tiggo 4 PRO у самай сціплай камплектацыі.

Фота: скрыншот з сайта chery.by

На рынку патрыманых аўто за такія грошы можна выбіраць сярод такіх паркетнікаў, як VW Tigyan, Honda CR-V, Alfa Romeo Stilvio, а калі падняць бюджэт да 30 тысяч, то можна усур'ёз прыглядацца і да BMW X3. Усе гэтыя 3-5-гадавыя аўто, прывезеныя да нас з Еўропы і ЗША, можна набыць па цане самай таннай кітайскай Cherry.


Каментары3

  • Кожаный салон
    23.06.2023
    Замена чипа в импортном холодильнике доходит до 500 рублей!
    О каких ценах на запчасти для авто можно говорить?)))
  • mikola
    23.06.2023
    Ne...Mne zdaeca-Kitaiskija-Lepshyja !
  • ром
    23.06.2023
    Уварааннее ))) ухххх як грозна гучыть)) белаусики хаваюцца па норам🤣

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-футбаліст зборнай Беларусі пасля комы зноў трапіў у рэанімацыю. На полі яго чакаць не варта

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву14

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава8

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе13

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць