У Беларусь прыходзіць новы аўтамабільны брэнд з Кітая — Voyah, які спецыялізуецца на электрамабілях
Voyah уваходзіць у топ папулярных для прывозу з Кітая машын, нараўне з BYD, Li і Zeekr. І вось сёння аб'явілі аб адкрыцці афіцыйнага прадстаўніцтва маркі ў краіне, як піша Onliner.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_06/f0956ce8b6defadec125bc0ad1bb135a-h9696.jpeg.webp)
Voyah — даччыная марка Dongfeng Motor Corporation, спецыялізуецца на электрамабілях.
Voyah ужо выйшла на расійскі рынак з трыма мадэлямі, цяпер будзе прысутнічаць і ў Беларусі.
Для дэманстрацыі мадэльнага шэрага Voyah пакажам падборку фота машын брэнда, якія дэманстравалі на аўтасалоне ў Шанхаі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/c751ebbe96108c3b92f387f473ffc5e0-ehzto.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/5092fa67cb188718602c8aa85f95fabf-83yys.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/9f32284af2e49cc8a2c956d9a5417288-x6z5s.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/38851f8b9bc6b8a93934ac717ad882e3-ufhgh.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/19983af740fbee230370498f9ba2b665-wmafc.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/dcc2b606258fc81ba9ce057f4cbe5478-iob4r.jpeg.webp)
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/3a6c6ac7c5ccb3bbdc32b2a4e0633ac7-wpy2q.jpeg.webp)
Падчас прэзентацыі агучылі некалькі фактаў пра Voyah.
- Мадэлі пабудаваныя на адзінай платформе, спецыяльна распрацаванай для электрамабіляў.
- Батарэі знаходзяцца ў бяспечным пяціслаёвым пакаванні, што перашкаджае ўзгаранню.
- Аўтамабілі пратэставаныя ў зімовых умовах. Запэўніваюць, што вынік даследаванняў дапамог дасягнуць паказчыка +30% запасу хады ў мароз.
- Брэнд запускае па адной мадэлі за год. Першапачаткова скіраваны на патрабавальнага еўрапейскага пакупніка.
- Падвеска пнеўматычная, з інтэлектуальнымі функцыямі, якія могуць падладжвацца.
- Мадэльны шэраг складаецца з трох машын: красовер Free, мінівэн Dream, седан Passion.
Першым у Беларусь прыедзе Voyah Free. Запас ходу — 500 км па цыкле WLTP. Ёмістасць батарэі — 103 кВт/г. Магутнасць пярэдняга рухавіка — 160 кВ, задняга — 200 кВ. Максімальная хуткасць — 200 км/г. Разгон да сотні — 4,7 секунды.
Услед за Free павінен з'явіцца мінівэн Dream з электраматорам магутнасцю 435 л. с. Ёмістасць батарэі складае 108,7 кВт/г, што забяспечвае запас ходу ў 482 кіламетры па цыкле WLTP. Dream разганяецца да сотні за 5,9 секунды.
Апошні па храналогіі выхаду аўтамабіль — паўнапрывадны седан Passion з запасам ходу ў залежнасці ад версіі — 482 і 608 км.
Стартавы кошт для аўтамабіляў Voyah — 182 тысяч рублёў, то-бок больш за 70 тысяч даляраў.
Каментары