Эканоміка

Сёлета ў Еўрасаюзе пабітыя рэкорды выкарыстання энергіі ветру і сонца

Вайна ва Украіне паскорыла адмову ад расійскага газу, распавядае The Verge. Самы вялікі рывок у выкарыстанні невычэрпнай энергіі зрабілі Іспанія і Польшча.

Фота: Vecteezy

Пасля пачатку вайны ва Украіне прыкладна чвэрць электраэнергіі ў Еўрасаюзе даюць ветравыя і сонечныя электрастанцыі, паказвае новы даклад. Гэта рэкордная колькасць, і ўзрастанне часткі гэтых відаў энергіі дазволіла ЕС зэканоміць 11 мільярдаў еўра на газавых выдатках.

З 27 краін Еўрасаюза 19 краін пабілі ўласныя рэкорды па вытворчасці сонечнай і ветравой электраэнергіі. Польшча, якая гістарычна ў значнай ступені залежала ад вугалю, паказала найбольшы рост вытворчасці невычарпальнай энергіі — ажно на 48,5%. Іспанія таксама ўзначаліла групу з найбольшым ростам абсалютнай выпрацоўкі, павялічыўшы яе на 35%. Уся гэтая дадатковая энергія таксама дапамагла кампенсаваць сур'ёзнае падзенне вытворчасці гідраэлектраэнергіі ў Еўрасаюзе ў выніку засухі.

Еўропа ўсё яшчэ знаходзіцца ў самым разгары шматгадовага энергетычнага крызісу. Уварванне Пуціна ва Украіну зрабіла залежнасць ЕС ад расійскага газу яшчэ больш відавочнай і балючай. Да сёлетняга канфлікту каля 45% імпартаванага газу ў Еўропу паступала з Расіі.

Еўрасаюз даўно будуе планы па пераходзе на больш чыстыя крыніцы энергіі, каб абмежаваць наступствы змены клімату. У гэтым годзе Еўрапейская камісія прапанавала план па спыненні выкарыстання выкапнёвага паліва з Расіі «задоўга да 2030 года» і павелічэнні долі аднаўляльных крыніц у агульным балансе энергіі да 45%.

Але да дасягнення любой з гэтых мэтаў яшчэ доўгі шлях. Калі ў перыяд з сакавіка па верасень гэтага года вецер і сонца давалі каля чвэрці электраэнергіі ў ЕС, газ усё яшчэ забяспечваў каля пятай часткі спажывання.

Энергетычны крызіс таксама падштурхнуў некаторыя краіны перагледзець свае планы па ядзернай энергетыцы. Германія, якая павінна была закрыць некалькі апошніх атамных электрастанцый да канца гэтага года, цяпер заяўляе, што захавае працу станцый да сярэдзіны красавіка наступнага года.

Вайна — не адзіная прычына для пераходу да зялёнай энергетыкі. Краіны таксама рыхтуюцца да канферэнцыі ААН па клімаце ў лістападзе, дзе яны маюць прадэманстраваць выкананне абавязацельстваў, узятых у Парыжскім пагадненні 2015 года. У гэтым дзесяцігоддзі свет павінен скарачаць свае выкіды на 7,6% кожны год, каб дасягнуць мэт Парыжскага пагаднення. А гэта прадугледжвае выпрацоўку нашмат большай колькасці сонечнай і ветравой энергіі ў Еўропе і ва ўсім свеце.

Каментары

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе11

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць