Пазняк заклікае Захад дзеля вызвалення палітвязняў пачаць перамовы з «гэтым варварскім рэжымам»
Пазняк чарговы раз раскрытыкаваў стратэгію санкцыйнага ціску для вызвалення людзей, якая «не дзейнічае».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/pazniak-9-02-1oq3b.jpg.webp)
Пачаць перамовы з афіцыйным Мінскам аб вызваленні беларускіх палітычных зняволеных заклікаў краіны Захаду кіраўнік руху «Вольная Беларусь» Зянон Пазняк у відэазвароце 9 лютага, піша «Позірк».
Палітык назваў іх «фактычна закладнікамі».
Пазняк чарговы раз раскрытыкаваў стратэгію санкцыйнага ціску для вызвалення людзей, якая «не дзейнічае».
«Другі падыход — ён існуе. Гэта падыход, які выкарыстоўваюць з тэрарыстамі», — сказаў ён.
Прыраўнаўшы прадстаўнікоў кіроўнага рэжыму да такіх, Пазняк выказаўся за «шлях перамоў» з прапановай «пэўных абменных элементаў».
«У дадзенай сітуацыі можна пайсці на тое, каб зняць тыя санкцыі, якія ім шкодныя. І трэба на гэта ісці», — лічыць лідар «Вольнай Беларусі».
«Нічога няма важнейшага за жыццё чалавека. І вось мы стаім на гуманітарнай пазіцыі — выратаваць людзей. ⟨…⟩ Наш заклік да заходніх палітыкаў: ідзіце на перамовы з гэтым варварскім рэжымам», — заявіў ён.
На думку палітыка, вызваляючы некаторых палітвязняў у рамках працэдуры памілавання, улады «даюць знакі» аб гатоўнасці да перамоваў.
Падчас іх, лічыць Пазняк, павінна «паставіцца пытанне пра спыненне рэпрэсій».
Каментары
Зайздроснае канкурэнтнае па бюджэты асяродзьдзе непрымальна ставіцца да малаўбудаванага ласага да галоўнае ролі і экзафінансаваньня ў тэатры ўдаваньня апазыцыі
аніяк не паханоў