Эканоміка44

Чаму растуць чэргі з фур на мяжы? Прычына не толькі ў навагодніх святах

У кастрычніку-лістападзе чэргі з грузавікоў на выезд з Беларусі скарачаліся, але цяпер назіраецца адваротная тэндэнцыя.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Наша Ніва»

Як было раней? Калі 1 кастрычніка выезду з Беларусі ў суседнія краіны ЕС чакалі больш за 2700 грузавікоў, то ўжо 1 лістапада — усяго 640.

На значнае змяншэнне чэргаў на мяжы паўплывалі санкцыі ЕС ад 29 чэрвеня 2024 года. Рэч у тым, што, за некаторымі выключэннямі, абавязкі па кантрактах, заключаных да 1 ліпеня 2024 года, маглі выконвацца да 2 кастрычніка 2024 года.

Пасля таго, як абмежаванні запрацавалі напоўніцу, спіс тавараў, якія можна экспартаваць з ЕС у Беларусь, значна скараціўся. Адпаведна паменшаў і грузапаток. Здавалася, што вялізарныя чэргі застануцца ў мінулым, але апошнім часам яны зноў растуць.

Натуральна, што ніякага паслаблення ў санкцыях не адбылося, таму пра значнае павелічэнне грузапатоку казаць не выпадае.

Пры гэтым варта адзначыць, што перад навагоднімі святамі чэргі з грузавікоў традыцыйна падрасталі нават у дакавідныя часы, калі на межах працавалі ўсе пункты пропуску.

Але статыстыка Дзяржпагранкамітэта і сведчанні кіроўцаў-дальнабойшчыкаў сведчаць, што гэта не адзіны фактар, які ўплывае на сітуацыю. 

Рэч у тым, што ў кастрычніку і пачатку лістапада праз два літоўскія і адзін латвійскі пункт пропуску за суткі з Беларусі ў ЕС праязджала каля 300 грузавікоў (па 100 у кожным з пунктаў пропуску). Апошнім часам прапускная здольнасць значна паменшала.

Фота: тэлеграм-канал gpkgovby

Так, напрыклад, за першыя суткі снежня з Беларусі ў гэтым кірунку выехала толькі 184 грузавікі. Днём пазней — 176.

Антырэкорд быў зафіксаваны 9 снежня. Па стане на 10 раніцы за суткі з Беларусі ў Латвію праз «Грыгароўшчыну» выехала толькі 42 грузавікі. У Літву праз «Беняконі» — 28, а праз «Каменны Лог» — усяго 11. Атрымліваецца 81 грузавік на ўсе тры пункты пропуску.

Фота: тэлеграм-канал gpkgovby

Апошнія дні праз два літоўскія і адзін латвійскі пункт пропуску з Беларусі ў ЕС выязджае каля 150 фур (супраць 300 у кастрычніку і лістападзе).

Чэргі на адзіным дзейным грузавым пункце пропуску на мяжы з Польшча наогул б'юць рэкорды. Па стане на 12 гадзін 16 снежня, выезду з Беларусі праз «Казловічы» чакае 2160 фур, а на піку а 22-й гадзіне 15 снежня ў чарзе налічвалася 2300 велікагрузаў. 

Пры гэтым, праз гэты пункт пропуску за суткі праязджае ў некалькі разоў больш грузавікоў, чым праз тры астатнія. Польскі бок прымае каля 650-750 фур у суткі. І гэтыя паказчыкі ў адрозненні ад пераходаў з Латвій і Літвой застаюцца стабільнымі.

Дальнабойшчык тлумачыць з'яўленне шалёных чэргаў на мяжы з Польшчай тым, што перавозчыкі па магчымасці стараюцца пазбягаць праезду праз Латвію і Літву.

«Літоўцы сталі вельмі марудна працаваць, асабліва апошнім часам. Калегі кажуць, што чарга можа па некалькі гадзін стаяць колам.

Таму чаргу з 1000 фур «на Польшчы» можна праехаць нашмат хутчэй, чым калі стаіць 300 фур на «Каменным Лозе». Калі бачыш на «Казловічах» 200 машын перад сабой, то гэта чарга на пару гадзін. А ў «Каменным Лозе» — на пару сутак», — скардзіцца кіроўца.

Кіроўца мяркуе, што пры жаданні чэргі на мяжы з Літвой даўно маглі знікнуць.

«Цяпер жа нават такога трафіку з легкавікоў і аўтобусаў няма. Загружанасць стала меншай, але яны наадварот яшчэ больш марудзяць з грузавікамі», — падзяліўся суразмоўца.

Каментары4

  • Синий трактор
    16.12.2024
    Вадзім, вы дурачок или прикидываетесь? Хотите еще больше платить за все товары, которые из Европы поставляются или может вам хочется, чтобы у нас совсем ничего из Западных страна в продаже не было?
    О людях подумайте. Режим и приблеженные как раз таки меньше всего страдают
  • Нешта не тое
    16.12.2024
    Синий трактор, вы ўважліва чыталі навіну? Чэргі стаяць на выязд з Беларусі. Пры чым тут тавары з Эўропы, гэта нашая беларуская так званая ўлада з Беларусі ўсё вывозіць.
    Таму цалкам пагаджуся: зачыніць усе памежныя пункты для грузавікоў, яны толькі рэжым кормяць. Усе неабходныя Беларусі тавары можна па чыгунцы вазіць.
  • Mike
    18.12.2024
    Продавать потребительские товары из ЕС за валюту россиянам и беларусами не только можно, но и нужно. А вот покупать у них ничего не нужно - чтобы не давать заработать.

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву13

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што калі палесцінцаў выселяць з Газы, то больш яны туды не вернуцца15

«Якія рэпартажы?! Гэта толькі з дазволу». Супрацоўнікі хойніцкай раёнкі патлумачылі, чаму нічога не пішуць пра дрон, які ўпаў у цэнтры горада7

Расійскае МЗС: Прапаноў, якія задавальняюць Расію, ад Трампа не было2

З'явіўся фальшывы бот выдання «Флагшток»3

У беларускіх IT-кампаніях адбыліся вялікія скарачэнні. Сталі вядомы лічбы2

Вызначылі новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі1

Ветэранам-«афганцам» на 5 гадоў зменшылі пенсійны ўзрост9

З'явілася фэйкавая рассылка пра нібыта новы тэлеграм-бот «Байсола»2

Meta стварыла тэхналогію для набору тэксту сілай думкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву13

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць