Грамадства3737

«Таня, мы з табой!» Улады запусцілі флэшмоб у падтрымку жанчыны ў чырвона-зялёным ВІДЭА

Не паспелі беларусы адысці ад флэшмобу «Надо!», як раптоўна пачалася новая ідэалагічная акцыя.

Скрыншот відэа Мінабароны

Ідэолагі вырашылі зрабіць з Таццяны, якая прыйшла на матч у Варшаве ў чырвона-зялёным, новую зорку прапаганды. Для гэтага запусцілі цэлы флэшмоб. Або нават два.

Усё пачалося са стандартных пастоў у праўладных тэлеграм-каналах. Дарэчы, прапагандысцкія каналы распаўсюджвалі ўрыўкі з відэа Аляксандра Івуліна, блог якога самі ўлады прызналі «экстрэмісцкім». У тым самым урыўку можна заўважыць бел-чырвона-белы сцяг — што ў сучаснай Беларусі звычайна лічыцца незаконным пікетаваннем.

Адразу два пасты Таццяне прысвяціў Рыгор Азаронак: прапагандыст заявіў, што яна падняла дзяржаўны сцяг «у шыпячым логаве змей, у коле ворагаў, у асінавым гняздзе» (арфаграфія захавана — НН).

Мінскае «Дынама» запісала цэлае відэа з падзякай адзінай заўзятарцы. А на канале Міністэрства спорту і турызму ў пасце пра Таццяну, якую называюць «сапраўдным патрыётам», з’явіўся хэштэг #другогофлаганамненадо.

Яшчэ далей пайшло Міністэрства абароны. На канале ведамства з’явілася відэа з Таццянай, якое заканчвалася ўжо флэшмобам. У роліку вайскоўцы 11-й асобнай механізаванай брыгады выстраіліся з чырвона-зялёнымі сцягамі і праскандавалі:

«Таня, мы разам з табой. Уся Беларусь за цябе».

Пад відэа разам з першым хэштэгам з’явіўся і новы: #ТаняЗа_Беларусь_а_Мы_сНей. Ролікі мінскага «Дынама» і Міністэрства абароны ўжо перапосцілі многія праўладныя каналы. Улічваючы апошнія тэндэнцыі, новы флэшмоб можа стаць даволі маштабным.

@nashaniva Новы флэшмоб з фанаткай, якая нават не ведае гульцоў «Дынама» #динамоминск #легия #варшава #футболбеларуси #нашаніва #белорусывпольше #жывебеларусь #белорусы ♬ Sneak, suspicious, stupid, thief, sneak in(1108491) - Makotti

«Наша Ніва» раней пісала, што яркая заўзятарка, якая прыйшла на матч у Варшаве з чырвона-зялёным сцягам — 33-гадовая Таццяна родам з Бярозы. 

Каментары37

  • Экзекутар
    08.11.2024
    Дэпартацыя
  • да ярка я
    08.11.2024
    але ж паважанае выданне называе яе яркай
    хм
  • Сонейка
    08.11.2024
    Дык яны забяруць сябе гэтае шчасценька ці не?

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Усе навіны →
Усе навіны

Як будуць выглядаць людзі праз 1000 гадоў — прагноз навукоўцаў12

Планы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску памянялі не ў лепшы бок1

69-гадовы бізнэсмен нажыў дзіця з 25-гадовай каханкай, а ад аліментаў хітра ўхіліўся14

Брытанец, дзяўчына якога выкінула ў сметніцу дыск з біткойнамі на $700 мільёнаў, хоча купіць увесь сметнік4

На сайце «Нашай Нівы» з’явіцца рэклама. У сувязі з гэтым ад сёння сайт можа пачаць у вас пытацца згоды на апрацоўку кукізаў30

Віцебскі ідэолаг у прапагандысцкім запале заступіўся за сімвал, за які не ідэолагаў сурова пераследуюць2

Апошняе месца працы даносчыцы Бондаравай — кругласутачная саўна. Але пасада невядомая18

Трамп заявіў, што калі палесцінцаў выселяць з Газы, то больш яны туды не вернуцца17

«Якія рэпартажы?! Гэта толькі з дазволу». Супрацоўнікі хойніцкай раёнкі патлумачылі, чаму нічога не пішуць пра дрон, які ўпаў у цэнтры горада7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Зяленскі заявіў, што прапануе Расіі занятую УСУ частку Куршчыны на абмен

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць