Спорт11

Мінскае «Дынама» прайграла нават Гібралтару — затое ўпершыню за доўгі час згуляе ў асноўным этапе еўракубкаў

Беларускі клуб не без цяжкасцяў прайшоў гібралтарскі «Лінкальн Рэд Імпс» і, як мінімум, увосень згуляе ў асноўным раўндзе Лігі канферэнцый.

Фота: ФК «Дынама-Мінск»

«Дынама», якое пачынала еўракубкавае лета з кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, вылецела з яе ў другім раўндзе. Аднак супернік у трэцім раўндзе кваліфікацыі Лігі Еўропы трапіўся самы лёгкі — гібралтарскі «Лінкальн».

Тыдзень таму «Дынама» ў Венгрыі на нейтральным полі перамагло 2:0. Сёння ў Гібралтары «Лінкальн» выйграў — 2:1.

Але мінскі клуб па суме двух паядынкаў выйшаў у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы, дзе згуляе з бельгійскім «Андэрлехтам». Матчы пройдуць 22 і 29 жніўня.

Нават калі мінчукі прайграюць, то яны выступяць у асноўным раўндзе Лігі канферэнцый — трэцім па моцы еўракубку. Калі ж перамогуць, то будуць увосень гуляць у Лізе Еўропы.

«Дынама» двойчы гуляла ў групавым турніры Лігі Еўропы, у сезоне 2014-2015 і 2015-2016 (тады Лігі канферэнцый не было).

А беларускі клуб апошні раз гуляў у групавым турніры ў сезоне 2018-2019 (БАТЭ ў Лізе Еўропы). 

З таго часу беларускія дружыны ў еўравосень не прабіваліся.

Лёсаванне асноўнага раўнду Лігі Еўропы і Лігі канферэнцый пройдзе 30 жніўня.

Гэтым летам у кваліфікацыі Лігі канферэнцый гулялі «Тарпеда-БелАЗ», «Іслач» і «Нёман», але вылецелі ў першых для сябе раўндах. Збольшага ганебна.

Каментары1

  • Ну,
    15.08.2024
    як ёсьць - так ёсьць.

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе11

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць