Грамадства55

Муравейка: Армія Беларусі гатовая да прымянення ядзернай зброі

Падраздзяленні беларускай арміі ўдзельнічаюць у сумесных ядзерных вучэннях з Расіяй.

Комплекс «Іскандэр-М». Фота: Мінабароны

Начальнік Генштаба Беларусі Павел Муравейка расказаў пра ход сумесных з Расіяй вучэнняў па выкарыстанні ядзернай зброі.

У рамках заняткаўё комплексы «Іскандэр» скіраваліся ў прызначаныя раёны, атрымалі боепрыпасы з ядзернымі боегалоўкамі, прыстыкавалі іх да баявых частак і занялі стартавыя пазіцыі, заступіўшы на баявое дзяжурства па прызначаных цэлям.

Аналагічныя задачы выконвала і авіяцыя. Прычым, па словах Муравейкі, камандзіры звёнаў нібыта да апошняга моманту не ведалі, хто атрымае права адпрацаваць вучэбна-баявыя задачы, і з якога аэрадрома будзе працаваць авіяцыя, паведамляе Мінабароны.

Начальнік Генштаба заявіў, што ўсе кантрольныя нарматывы былі выкананыя.

«Вынікі мы падвядзем, але ўжо цяпер магу з упэўненасцю заявіць: падраздзяленні і часці Узброеных Сіл Беларусі да прымянення спецыяльнай ядзернай зброі гатовыя», — заявіў Муравейка.

Паводле яго слоў, такія трэніроўкі і адпрацоўка важных пытанняў па ўжыванні нестратэгічнай ядзернай зброі з'яўляюцца адным са спосабаў павышэння гатоўнасці і патэнцыялу.

Каментары5

  • Лол
    12.06.2024
    "спецыяльнай ядзернай зброі" - гэта такі новы маскоўскі duckspeak? 

    Ціпа мы канешне пагражаем свету, але так…на паўшышачкі, ненасапраўдзе! 
  • Сымон
    12.06.2024
    Z-палітрук Муравейка вырашаў у гэты раз памахаць перад носам НАТА расейскай ядравай елдой? Сапраўды, чым меней ад шасцёркі нешта залежыць, тым гучней яна верашчыць
  • Дзед
    12.06.2024
    Идиоты, сделали из беларуси мишень

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

За «экстрэмізм» будуць судзіць уладальніка гандлёвага цэнтра, які згарэў у Віцебску4

Экс-футбаліст зборнай Беларусі пасля комы зноў трапіў у рэанімацыю. На полі яго чакаць не варта

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву14

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава8

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе12

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць