У Лідскім раёне прыбіраць камяні з палёў адправілі адміністрацыйна асуджаных
У Лідскім раёне асуджаных па адміністрацыйных артыкулах адправілі ў палі прыбіраць камяні, заўважыў Reform.news. Чыноўнікі сцвярджаюць, што гэтая праца аплачваецца.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/1-xr945.jpg.webp)
Намеснік старшыні Лідскага райвыканкама Аляксандр Часнойць расказаў, што адміністрацыйна асуджаныя працуюць у палях з 8-й раніцы да 5-й вечара. Паводле яго, за працу ім плацяць «ажно» па 20 рублёў.
У сюжэце рэгіянальнага ТБ заявілі, што менавіта ў такую суму абыходзіцца ўтрыманне правапарушальнікаў у ЦІП у суткі. Аўтары сюжэту назвалі працу ў полі «грамадска карыснай працай».
Чыноўнікі заключылі дамовы на такую працу з прадпрыемствамі «Ваверка-Агра» і «Пескаўцы». Са слоў Часнойця, выканкам мае намер пашыраць такое супрацоўніцтва.
Пасля таго, як Лукашэнка зладзіў разнос з нагоды камянёў на палях у Гродзенскай вобласці і пагражаў мясцовым кіраўнікам Уладзіміру Караніку і Юрыю Караеву турмой, прыбіраць камяні адправілі бюджэтнікаў, навучэнцаў і вайскоўцаў. У Мінскім раёне на гэтую працу мабілізавалі людзей, якія адбываюць «хатнюю хімію», у Магілёве ў полі папрацавалі хакеісты.
Напярэдадні Лукашэнка патлумачыў, чаму прыбіраць камяні адпраўляюць людзей, а не тэхніку. Паводле яго, так нашмат танней.
Лукашэнка патлумачыў, навошта бюджэтнікаў адпраўляюць прыбіраць каменне з палёў
У Магілёве прыбіраць камяні з палёў адправілі хакеістаў
У Мінскім раёне на прыбіранне камянёў з палёў мабілізавалі асуджаных на «хатнюю хімію»
Беларускі Стоўнхэндж ці сярэднявечныя могілкі? Адметны комплекс валуноў у Бялыніцкім раёне дагэтуль тоіць загадкі
Каментары