«Ад Масквы да Піцера праз Саюзную дзяржаву». Беларусь уключаць у расійскі турыстычны маршрут
Расія і Беларусь распрацоўваюць сумесны турыстычны маршрут, паведамілі ў Мінску на прэс-канферэнцыі па тэндэнцыях развіцця турызму з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/padmikollie2-a2egp.jpg.webp)
Сямідзённы тур будзе насіць адукацыйны і пазнавальны характар. У маршрут павінны ўвайсці Масква, Смаленск, Магілёў, Мінск, Полацк, Віцебск, Пскоў, Вялікі Ноўгарад, Санкт-Пецярбург.
«Плануецца запусціць паўнавартасны маршрут, які пачынаўся б у Маскве і завяршаўся ў Пецярбургу. А ў рамках гэтага маршруту — ад Масквы да Пецярбурга — наведванне і начлег у Смаленску, Магілёве, Мінску, Полацку, Віцебску, Пскове, Вялікім Ноўгарадзе. Гэта паўнавартасны, добры тыднёвы тур ад Масквы да Піцера праз Саюзную дзяржаву з імплементацыяй абласных цэнтраў, і расійскіх, і беларускіх», — расказаў старшыня праўлення Рэспубліканскага саюза турыстычнай індустрыі Філіп Гулы.
Ён растлумачыў, што адзін квіток будзе прадугледжваць падарожжа ў адзін бок, а ў адваротны — пасажыр мяняецца. Падобны цыкл перамяшчэння мог бы быць пастаянным, працаваць 365 дзён у годзе.
Але ў тое, што такі маршрут будзе акупацца, ёсць сумневы. Філіп Гулы лічыць, што на час запуску праграма будзе мець патрэбу ў пэўнай субсідыі, бо на камерцыйныя рэйкі адразу такі маршрут паставіць цяжка.
«Галоўнае, чаго нам не хапае — еўрапейскіх гарадоў». Расійскія тураператары расказалі, чаму расіян вабіць заходняя Беларусь
Назад да кіназалаў і шахматаў? Карэктаванне рэестра арганізатараў культурных праграм ударыла па санаторыях
Беларускія турысты выбіраюць Расію? Як змянілася геаграфія паездак беларусаў за мяжу ў 2022 годзе
Каментары