Культура

На мінскіх Кальварыйскіх могілках збіраюцца аднавіць пахавальні і рэканструяваць касцёл

Пра маштабныя планы па работах на Кальварыйскіх могілках паведамляе «Мінская спадчына». Спецыялісты арганізацыі маюць намер сур'ёзна ўзяцца за пабудовы, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасцяў краіны, але паспелі страціць прэзентабельны выгляд, піша «Анлайнер».

Гаворка ідзе пра шэсць капліц-пахавальняў, уваходную браму і касцёл Узвышэння Святога Крыжа. Усе аб'екты плануюць адрэстаўраваць, а перад тым вынесці на грамадскае абмеркаванне.

Мяркуючы па пададзенай афіцыйнай інфармацыі, запланавана выканаць рамонт даху над асноўнай часткай будынка касцёла з заменай кроквеннай сістэмы, рэканструяваць і рэстаўраваць вонкавыя сцены будынка, а таксама правесці капітальны рамонт скляпенняў, узнавіўшы запаўненні аконных і дзвярных праёмаў, дэкаратыўных элементаў фасадаў па захаваных аўтэнтычных узорах.

Пасля таго спецыялісты плануюць узяцца за рамонт і аднаўленне ўнутраных інтэр'ераў будынка касцёла, прыстасаванні сістэм ацяплення (будзе выкарыстана электраабсталяванне), відэаназірання, апавяшчэнні пра пажары. Будзе заменена таксама ўся праводка, праведзеныя рамонт падмурка і адмостак.

Уваходную браму таксама будуць аднаўляць: дэкаратыўныя элементы і барэльеф ужо паспелі часткова разбурыцца. Ды і ў цэлым ёй патрэбны капітальны рамонт.

Капліцы-пахавальні, частка з якіх напалову разбураная, будуць аднаўляць на падставе дакументальных гісторыка-архіўных матэрыялаў або аналагаў.

Усіх людзей, якім ёсць што сказаць з гэтай нагоды, запрашаюць прыняць удзел у грамадскім абмеркаванні. Яно адбудзецца ў перыяд з 5 па 19 лютага 2024 года ўключна. Экспазіцыя (выстава) аб'екта будзе размешчана ў фае першага паверха будынка адміністрацыі Фрунзенскага раёна. Прэзентацыя матэрыялаў праекта будзе размешчана на афіцыйным сайце адміністрацыі раёна.

Выказаць свае заўвагі і прапановы можна ў кнізе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб'екта з 5 па 19 лютага 2024 года ўключна, а таксама іх можна накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з пазнакай «грамадскае абмеркаванне» па 19 лютага 2024 года ўключна (паштовы адрас: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 39, электронны адрас: [email protected]).

Каментары

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву9

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву

Усе навіны →
Усе навіны

«Якія рэпартажы?! Гэта толькі з дазволу». Супрацоўнікі хойніцкай раёнкі патлумачылі, чаму нічога не пішуць пра дрон, які ўпаў у цэнтры горада7

Расійскае МЗС: Прапаноў, якія задавальняюць Расію, ад Трампа не было2

З'явіўся фальшывы бот выдання «Флагшток»3

У беларускіх IT-кампаніях адбыліся вялікія скарачэнні. Сталі вядомы лічбы2

Вызначылі новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі1

Ветэранам-«афганцам» на 5 гадоў зменшылі пенсійны ўзрост9

З'явілася фэйкавая рассылка пра нібыта новы тэлеграм-бот «Байсола»2

Meta стварыла тэхналогію для набору тэксту сілай думкі4

Жыхарка Гродна нарадзіла 14-е дзіця. Дзяўчынцы далі незвычайнае імя9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву9

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць