Футбаліст зборнай, які некалі лічыўся надзеяй Беларусі, перабраўся ў казахстанскі клуб
А раней у кар'еры Мікіты Корзуна былі кіеўскае «Дынама», Саудаўская Аравія і Партугалія.
Футбаліст зборнай Беларусі Мікіта Корзун падпісаў кантракт з клубам «Еліма», які дэбютуе ў вышэйшым дывізіёне Казахстана.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_01/3ssuod5ink5ywlua5vatfctcfwvb3xy1-zafdf.jpg.webp)
Спартсмену цяпер 28 гадоў, некалі ён лічыўся адным з самых перспектыўных футбалістаў краіны. У 2013, гуляючы за мінскае «Дынама», атрымаў узнагароду «Футбольная надзея Беларусі».
Корзун спрабаваў замацавацца ў кіеўскім «Дынама», але не атрымалася.
Цікава, што падчас украінскага перыяду кар'еры Мікіта атрымліваў у падарунак ад фанатаў майку з нацыянальнай беларускай сімволікай.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2016_12/33e7e6a4d938b897bff04a638a43915b-7kl8d.jpg.webp)
З кіеўскага «Дынама» футбаліст сыходзіў у арэнды ў клубы Саудаўскай Аравіі і Партугаліі, а мінулы сезон правёў у салігорскім «Шахцёры».
За зборную Беларусі Корзун правёў 22 матчы.
Каментары