Грамадства

Лідарам незалежнага прафсаюза «Нафтана» Брыцікавай і Кухаронку выставілі абвінавачанні

Вольгу Брыцікаву, былую старшыню незалежнага прафсаюза ААТ «Нафтан», вінавацяць паводле ч. 1 арт. 361 КК Беларусі (публічныя заклікі да захопу дзяржаўнай улады). Аляксандра Кухаронка вінавацяць паводле таго ж артыкула, але па якой частцы — звестак няма.

Вольга Брыцікава і Аляксандр Кухаронак

Вольгу Брыцікаву і Аляксандра Кухаронка затрымалі 11 жніўня. Кухаронак быў затрыманы ў вёсцы Росіца Верхнядзвінскага раёна, там амапаўцы правялі ператрус, таксама ператрусы прайшлі на кватэры Кухаронка і ў ягоных бацькоў у Наваполацку. Спачатку разам з ім была затрымана і жонка, але пазней яе адпусцілі, нагадвае «Віцебская вясна».

Аляксандр Кухаронак быў адным з першых работнікаў «Нафтана», якія падтрымалі страйк на прадпрыемстве. У 2021 годзе ён адбыў 20 сутак арышту за ўдзел у запісе відэароліка з заклікам галасаваць на платформе «Голас» — яго абвінавацілі ў правядзенні несанкцыянаванай акцыі (паводле арт. 24.23 КаАП).

Вольга Брыцікава, у якой таксама правялі ператрус, летась адбыла за кратамі 75 сутак. Ёй прысудзілі пяць арыштаў запар за нібыта несанкцыянаванае пікетаванне. Падчас арышту яна абвяшчала галадоўку на знак пратэсту.

Паводле ч. 1 арт. 361 КК Беларусі жанчыне пагражае арышт або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Каментары

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША2

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»4

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Маск прапанаваў амаль $100 мільярдаў за кантроль над OpenAI2

Ці будзе Беларусь плаціць рэпарацыі Украіне? Разважае эксперт39

Яшчэ адзін банк прапанаваў здымаць грошы на касах у крамах

Трамп увёў 25-працэнтныя пошліны на ўвесь імпарт сталі і алюмінію ў ЗША

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША2

Расія вызваліла зняволенага амерыканца ў рамках нейкай здзелкі з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць