Эканоміка11

Сталі вядомыя 5 найбольшых падаткаплатнікаў Літвы з беларускімі каранямі

Па выніках першага паўгоддзя, паводле даных Дзяржаўнай падатковай інспекцыі Мінфіна Літвы, Wargaming Vilnius заплаціў у казну каля €5,2 млн. З гэтым паказчыкам кампанія заняла 52-е месца ў топ-500 плацельшчыкаў суседняй краіны, піша Office Life.

Фота: Office Life

Акрамя Wargaming Vilnius, у спіс найбуйнейшых падаткаплатнікаў увайшлі яшчэ чатыры кампаніі, да якіх маюць дачыненне беларусы.

У EPAM Sistemos 70-е месца, яе падатковыя выплаты склалі крыху больш за €4 млн.

Вытворца аптычных прыцэлаў Yukon Advanced Optics Worldwide заняў 137-е месца. Кампанія пералічыла ў літоўскі бюджэт амаль €2,5 млн.

Vidar Baltic, якая займаецца арганізацыяй збыту кармоў — 355-я з сумай выплат €1,1 млн.

Яшчэ адной IT-кампаніі з беларускімі каранямі — Gurtam —дасталася 455-е месца. Распрацоўшчык тэлематычных сістэм, які закрыў свае офісы ў Беларусі і Расіі, заплаціў каля €0,9 млн падаткаў у Літве.

Каментары1

  • Саламон
    05.08.2023
    13,7 млн ад "лакеяў" атрымала Літва, а колькі ад Грышы Азаронка, што называе айцішнікаў лакеямі, атрымаў беларускі бюджэт?

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе13

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Саўна, у якую ўзялі на працу Бондараву, няпростая. Ёй кіруе серыйны даносчык-камуніст28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць