Эканоміка

EPAM Systems упершыню стала галоўным падаткаплацельшчыкам IT-галіны Літвы

Летась яе літоўская дачка EPAM Sistemos заплаціла ў мясцовую казну €10,4 млн і абышла чэмпіёна многіх папярэдніх гадоў — дата-цэнтр амерыканскага плацежнага сэрвісу Western Union (€9,1 млн), піша Office Life.

У ліку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў IT-сектара Літвы апынуліся яшчэ некалькі кампаній з беларускімі каранямі. Гэта Wargaming Vilnius (€8,5 млн), Melsoft LT (€4,1 млн) і Gurtam (€2,5 млн).

Epam Sistemos, Wargaming Vilnius і Melsoft LT, паводле падлікаў Дзяржаўнай падатковай інспекцыі пры Мінфіне Літоўскай Рэспублікі, па выніках 2022 года ўвайшлі ў топ-500 найважнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны. У ім яны занялі 128-ы, 165-і і 404-ы радкі адпаведна.

Мінулы год стаў рэкордным па прадстаўніцтве ў рэнкінгу кампаній з беларускімі каранямі.

Больш за ўсё падаткаў заплаціў прыватны трэйдар тэхнічнай солі LIT Salt Trade. Кампанія заняла 126-е месца. Акрамя Літоўскага рынку, LIT Salt Trade працуе таксама на рынках Латвіі, Польшчы і Эстоніі.

Таксама ў гэты спіс уключаны вытворца і дыстрыб'ютар оптыкі Yukon Advanced Optics Worldwide (174-е месца і €7,9 млн выплачаных падаткаў) і кампанія Vidar Baltic (225-ы радок і €5,7 млн). Vidar Baltic — гэта рэарганізаваная ў мінулым годзе збытавая структура аднаго з найбуйнейшых у свеце вытворцаў кармоў ДК «Садружнасць». Раней яна называлася Sodrugestvo Baltija.

У рэгіянальныя рэйтынгі ўвайшлі Санаторый «Беларусь» у Друскеніках (€0,6 млн) і металатрэйдар Prekubos namai BMZ-Baltija ў Шаўляі (€1,5 млн).

Каментары

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ25

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Кандыдат на пасаду канцлера Германіі абвінавачвае Маска ва ўмяшальніцтве ў нямецкія выбары2

«Мне здаецца, што я ў большай рэальнасці знаходжуся». Зяленскі падзяліўся падрабязнасцямі сваёй учарашняй размовы з Трампам19

«Падвергнуўся крытыцы за маладушнасць». Як улады вядуць спісы нелаяльных сілавікоў і спартсменаў6

Кітай спрабуе выступіць у ролі міратворцы ва Украіне. Вось як выглядае гэта прапанова4

Палітвязня, які заплаціў уладам $775 тысяч кампенсацыі і зняўся ў фільме БТ, асудзілі яшчэ на 9 гадоў15

«Стымулюе ўсіх на заводзе». Прапагандыст Тур патлумачыў, навошта ў арганізацыі паўсюль уладкоўваюць штатных супрацоўнікаў КДБ9

Галоўны расійскі разведчык заклікаў прааналізаваць магчымасць падзелу Украіны паміж суседнімі дзяржавамі18

Міністр абароны Нямеччыны: Лепш бы ЗША не ішлі на саступкі да пачатку перамоў6

83-гадовую жыхарку Оршы напалохалі тым, што яна фінансуе вайну ва Украіне. І забралі 200 тысяч рублёў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ25

БХД: Адзін з лідараў партыі Яўген Дудкін прызнаўся, што з'яўляецца даўнім агентам КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць