Начальнік Генштаба расійскай арміі Герасімаў прыехаў на Запарожскі напрамак
У ходзе работы ў зоне правядзення «спецыяльнай ваеннай аперацыі» начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі генерал арміі Валерый Герасімаў праверыў перадавы пункт кіравання групоўкі войскаў на Запарожскім кірунку.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_08/gerasimau230801-8z37c.jpg.webp)
Валерый Герасімаў. Скрыншот відэа Мінабароны
На камандным пункце кіраўнік Генштаба заслухаў даклад камандуючага групоўкай генерал-палкоўніка Аляксандра Раманчука па абстаноўцы, характары дзеянняў праціўніка і выкананні расійскімі войскамі баявых задач на Арэхаўскім тактычным кірунку, паведамляе Мінабароны Расіі.
Валерый Герасімаў звярнуў увагу на своечасовае выяўленне праціўніка, нанясенне па ім прэвентыўных удараў і вядзенне контрбатарэйнай барацьбы, дадае ведамства.
Каментары