Вярхоўны суд 26 мая разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня Андрэя Пачобута. Суддзя Ігар Любавіцкі пакінуў прысуд Пачобуту без зменаў, а скаргу — без задавальнення. Яго хутка перавядуць у калонію, піша «Вясна».
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_05/2023-05-26155315-73v8c.jpg.webp)
Палітвязня абвінавацілі паводле арт. 361 КК — заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь, а таксама паводле арт. 130 КК — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці. Працэс у Гродзенскім абласным судзе у закрытым рэжыме разглядаў суддзя Дзмітрый Бубенчык. У лютым яму прысудзілі 8 гадоў калоніі.
Каментары