Сусветны банк падаў справаздачу аб міжнародным доўгу за 2022 год. З даных вынікае, што Беларусь застаецца найбуйнейшым даўжніком Расіі, абагнаўшы Бангладэш і Індыю.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/_bun_nn_20200319-0941-2-q6of6.jpg.webp)
За 2021 год доўг Беларусі перад Расіяй вырас на 1,9%, дасягнуўшы $8,5 млрд. Год таму гэты паказчык знаходзіўся на планцы $8,3 млрд.
У справаздачы гаворыцца, што найбяднейшыя краіны, якія маюць права браць пазыкі ў Міжнароднай асацыяцыі развіцця (МАР) Сусветнага банка, цяпер трацяць больш за дзясятую частку сваіх экспартных даходаў на абслугоўванне свайго доўгатэрміновага дзяржаўнага і гарантаванага дзяржавай знешняга доўгу, — гэта самая высокая доля з 2000 года.
Агульны знешні доўг краін Міжнароднай асацыяцыі развіцця патроіўся і дасягнуў $9 трлн.
Каментары