Інтэрнэт і СМІ

«Яго дзяўчынай была нейкая ўплывовая лукашэнкаўка». Ігар Тур раней рэкламаваў «Гонар», а цяпер стаў прапагандыстам

На гэтым тыдні на АНТ пачаўся прапагандысцкі серыял «Хлусня збеглых». Вядзе яго карэспандэнт Ігар Тур. Уся інфармацыя ў яго «расследаванні» — праслухоўванне тэлефонных размоў актывістаў і ўзламаныя акаўнты ў сацыяльных сетках.

«Наша Ніва» расказвае пра асобу карэспандэнта з пула Лукашэнкі, які за сваю працу атрымаў медаль Францыска Скарыны.

Вучыўся ў сельскай школе, марыў стаць футбалістам

Ігар Тур родам з Гродна, але дзяцінства правёў у пасёлку Першамайскі, гэта каля 10 кіламетраў ад Ліды. Бацька — інжынер у Лідскіх электрычных сетках, маці — дырэктарка гарадскога Палаца культуры.

«Я займаўся ў Лідскай ДЮСШ па футболе і марыў стаць футбалістам. Але своечасова зразумеў, што зорак з неба ў спорце хапаць не буду, і тады задумаўся: кім быць? Было прынята рашэнне, што я буду спартовым журналістам. І першыя гады ў цяперашняй прафесіі сапраўды правёў у аддзеле спорту», — распавядаў ён «Лідскай газеце».

Тур паступіў на факультэт журналістыкі БДУ на спецыяльнасць «друкаваныя СМІ».

«Вельмі кампанейскі хлопец. Ён не быў сквапны. Вучыўся нармальна, ніколі не трапляў у дрэнныя сітуацыі. Не памятаю, каб ён негатыўна выказваўся наконт апазіцыі ці Лукашэнку адкрыта падтрымліваў. Яго пераўвасабленне было вельмі нечаканым. Ёсць студэнты, па якіх відаць, што яны адданыя брсмаўцы, а за ім я такога не заўважаў», — дзеліцца аднакурснік.

Тур удзельнічаў у конкурсе «Містар журфак» — у прынцыпе, мужчынскія конкурсы прыгажосці вабілі яго з дзяцінства, яшчэ з летніх лагераў.

Ігар Тур (у цэнтры) у часы журфака

«У Ігара добрае пачуццё гумару, якое заўсёды да месца было. Такі экстраверт, які любіў быць у цэнтры ўвагі», — тлумачыць універсітэцкая знаёмая.

Тур сябраваў з нацыянальна-арыентаванымі аднакурснікамі, здымаўся у рэкламе адзення ў нацыянальным стылі Honar. 

На палітычныя погляды паўплывала дзяўчына?

Падчас вучобы Ігар супрацоўнічаў з Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё. Пасля было радыё «Бі-Эй», будаўнічы партал Stroyka.by.

На АНТ Тур прыйшоў у 2014 годзе. Апошнім часам Ігар працуе ў прэзідэнцкім пуле.

Як свой хлопец стаў прапагандыстам? Для яго былых прыяцеляў гэта загадка.

«Думаю, што ён проста вельмі хацеў славы, а хлопцу з правінцыі трэба ці шмат працаваць, ці пайсці па больш простым ды інтэнсіўным шляху дасягнення гэтай мэты. Вось у нейкі момант ён і выбраў гэтую сцежку. У яго ў той час яшчэ з'явілася нейкая ўплывовая дзяўчына з пралукашэнкаўскімі поглядамі, думаю, яна дапамагла яму зрабіць выбар», — мяркуе адзін са знаёмых.

Калі пачаліся гэтыя адносіны, кантакт са старымі сябрамі знік.

Былыя калегі з тэлебачання ўспамінаюць, што калі Тур пачаў працаваць у пуле, ён стаў больш закрытым.

«Ён лічыць, што пул — добрая праца, ганарыцца гэтым. Бо ты прысутнічаеш на галоўных падзеях, бачыш усё на ўласныя вочы».

Тур рыхтаваў таксама сюжэты пра сілавікоў. Напрыклад, пра спецпадраздзяленне «Страла», службу бяспекі прэзідэнта, акадэмію МУС.

Цікава, што сярод галоўных якасцяў свайго характару карэспандэнт называе абвостранае пачуццё справядлівасці.

Тэлевізійная слава

Пазнавальным тварам прапаганды Тур стаў у гэту выбарчую кампанію. Нехта з ранейшых вядучых звольніўся, нехта дальнабачна адышоў у бок — і ён забраўся на вызваленае месца.

Год таму на АНТ запускалі праект «Тур па Беларусі» — за паездкамі Ігара па краіне. Але палітычныя баталіі адсунулі гэту ідэю на другі план.

Цяпер галоўны яго занятак — рубрыка «Будзе дапоўнена» з маналогамі пра апазіцыю. Жэст аб’яднанага штаба Тур тлумачыў як «кахаць, біць, рэзаць», пратэсты ў Мінску называў «рэвалюцыяй рэпостаў».

Апроч таго, Тур працягвае суправаджаць Аляксандра Лукашэнку. Яму прыемна, што кіраўнік краіны пазнае яго ў твар — падчас паездкі на Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання Лукашэнка асабіста запрасіў карэспандэнта да стала дэгустацыі. Той засаромеўся, але далучыўся да абеду.

Каментары

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-футбаліст зборнай Беларусі пасля комы зноў трапіў у рэанімацыю. На полі яго чакаць не варта

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву14

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава8

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе12

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку1

Украінцы праводзяць паспяховыя контратакі на Пакроўскім напрамку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць