В.а. прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў адмяніў дзеянне 82 указаў папярэдніх прэзідэнтаў.
Аб гэтым паведамляецца на афіцыйным сайце прэзідэнта.
Указы, дзеянне якіх адмяніў Турчынаў, датычацца пераважна рашэнняў Савета нацбяспекі і абароны розных гадоў і забеспячэння выканання сваіх функцый рознымі сілавымі ведамствамі.
Адмененыя ўказы належалі усім прэзідэнтам, пачынаючы з Кучмы.
Таксама сваім указам в. а. прэзідэнта ўвёў у дзеянне рашэнне СНБА аб адмене 59 яе рашэнняў розных гадоў.
Дзеянне яшчэ 82 указаў Турчынаў і Парубій папрасілі адмяніць ўжо новага прэзідэнта.
Каментары