Адам Глобус напісаў кнігу нататак пра свайго суседа Уладзіміра Караткевіча
Выдавец Раман Цымбераў выпусціў кнігу нататак і ўспамінаў Адама Глобуса пра беларускага класіка Уладзіміра Караткевіча. Навінка мае назву «Наш сусед Караткевіч», паведамляе Bellit.info.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2025_02/474091144_9308361842518869_5862968715415519851_n-1000x500-lim1f.jpg.webp)
«У кожнага народа ёсць свой вялікі пісьменнік, ёсць свае класікі літаратуры, ёсць паэты, якім дзяржава ставіць помнікі і ў гонар якіх называе вуліцы і станцыі метро, а ёсць яшчэ і любімыя паэты і пісьменнікі. Любімых выбірае сабе народ. Так беларусы выбралі сабе любімага паэта — Максіма Багдановіча і любімага пісьменніка — Уладзіміра Караткевіча. У кнізе «Наш сусед Караткевіч: словы пра выбітнага літаратара Уладзіміра Караткевіча» Адам Глобус сабраў свае нататкі пра пісьменніка, з якім яму пашанцавала жыць па суседстве, на адной лесвічнай пляцоўцы», — гаворыцца ў анатацыі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2025_02/475561268_9398423556846030_1133536976293825606_n-1ccr9.jpg.webp)
Купіць можна на сайце Kniger.by з перасылкай па ўсім свеце, а таксама ў краме ў цэнтры Мінску: ГЦ «Купалаўскі» пад Кастрычніцкай плошчай, ралеты 41-42 (станцыі метро Купалаўская і Кастрычніцкая), час працы з панядзелка па пятніцу з 11 да 18.30, субота з 11 да 17, нядзеля з 11 да 16. Магчыма кур’ерская дастаўка па горадзе, кошт дастаўкі 10 рублёў.
Раз на месяц дастаўка кур’ерам у Варшаву і Вільню.
Каментары
" Адам" ні чым сябе не вызначыў )
Толькі балбатня (