Свет33

Лаўроў: Расія спадзяецца, што сігнал ЗША па «Арэшніку» быў успрыняты сур'ёзна

Расія не хоча пагаршаць сітуацыю і спадзяецца, што яе сігнал для ЗША ў выглядзе выпрабавання балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці «Арэшнік» быў успрыняты сур'ёзна, пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ у інтэрв'ю амерыканскаму журналісту Такеру Карлсану, піша «Спутнік».

Сяргей Лаўроў. Adi Weda/Pool Photo via AP

«Паколькі па тэрыторыі РФ выкарыстоўваюцца ATACMS і іншая зброя вялікай далёкасці, мы пасылаем сігналы. Спадзяемся, што апошні (пару тыдняў таму) ад новай сістэмы «Арэшнік» быў успрыняты сур'ёзна», — сказаў ён.

Лаўроў сказаў, што Вашынгтон загадзя ведаў аб запуску ракеты «Арэшнік» і не ўбачыў у тэставым запуску «нешта па-сапраўднаму небяспечнае».

Са слоў міністра, існуе «канал», які аўтаматычна ўключаецца пры запуску балістычнай ракеты. Такім чынам, за 30 хвілін да запуску гіпергукавай балістычнай ракеты сярэдняй далёкасці «Арэшнік» гэтая сістэма адправіла паведамленне ў ЗША.

«Яны ведалі, што гэта здарыцца і не прымалі яе за нешта больш маштабнае і па-сапраўднаму небяспечнае», — адзначыў Лаўроў.

Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што гэта быў тэставы запуск.

Каментары3

  • Спадар
    06.12.2024
    Рабсія...ідзе "на тры буквы"!!!
  • Alex
    06.12.2024
    Шут гороховый) Шагом марш в цирк - обезъянам сигналы показывать) И машку захвати с собой)
  • Квас
    06.12.2024
    Более чем серьезно - ржали всем Госдепом и Пентагоном.

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Усе навіны →
Усе навіны

Пры пераводах грошай у калоніі на пошце сталі патрабаваць пашпарт

Беларуска аформіла на сябе крэдыт для сяброўкі, а тая адмовілася даваць грошы. Што адказалі ў судзе?1

У польскім лесе зафіксавалі на ВІДЭА незвычайных ваўкоў1

Украіна экстрадуе нямецкага добраахвотніка па падазрэнні ў трох згвалтаваннях3

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў студзені прадалі ў Доме Чыжа1

Трамп дазволіў подкуп замежных чыноўнікаў для выгод амерыканскага бізнэсу9

На новую вытворчасць на МАЗе патрабуецца 1500 работнікаў — Мінгарвыканкам3

Мінчанін адрамантаваў аўто на нелегальнай СТА, а потым здаў яе падаткавікам2

Наталлю Ладуцьку па справе INeedHelp асудзілі на чатыры гады калоніі і далі гіганцкі штраф3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

У Мінску знік вядомы прарасійскі блогер і госць лукашэнкаўскай прапаганды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць