Для весляра Яўгена Залатога 30 ліпеня адгэтуль стане асаблівай датай у жыцці. Прыкладна ў 11:40 гадзін па беларускім часе ён выйграў у чвэрцьфінале алімпійскага турніру па акадэмічным веславанні, а за дзве з паловай гадзіны да таго ў Мінску ягоная жонка Ксенія нарадзіла сына.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/zalaty-idvah.jpg.webp)
Яўген Залаты з жонкай
Шчаслівая для сям'і падзея адбылася ў 9:19, аднак Яўгену Залатому да гонкі пра яго гэта не казалі, каб не хваляваць.
Хлопчык нарадзіўся ростам 55 см і вагой 3450 г, піша БелТА са слоў мамы спартсмена Таісія Іванаўна. Яна адзначыла, што сям'я спартсмена свядома і доўга ішла да з'яўлення дзіцяці. Яно для сужэнцаў першае, а ў шлюбе Яўген і Ксенія ўжо чатыры гады.
Яўген Залаты выйграў чвэрцьфінал алімпійскага турніру па акадэмічным веславанні
Пасля трох дзён спаборніцтваў на Алімпійскіх гульнях лідзіруюць японцы
Аліна Змушка заняла ў алімпійскім фінале восьмае месца
Верым у Змушку! Хто тая плыўчыха, якая сёння можа прынесці медаль Беларусі
Тынейджарка з Японіі стала алімпійскай чэмпіёнкай у 14 год. Прычым у якой дысцыпліне!
Каментары