Уласнік пашкоджанай крамы Kropka ў Вільні: Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс
На беларускай краме Kropka ў Вільні па-літоўску напісалі «Вяртайцеся дадому, беларускія свінні». Разбілі таксама шыбы. Уласнік крамы, былы палітвязень Зміцер Фурманаў, звярнуўся ў паліцыю.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_07/11-5a9j4.jpg.webp)
Фота: чытач «Новой газеты.Балтия»
Зміцер Фурманаў расказаў «Нашай Ніве», што ў паліцыі ёсць відэа гэтага інцыдэнту.
«Па відэа бачна, як чалавек фоткае надпіс», — Зміцер лічыць, што гэта было зроблена па нечым заказе.
Знаўцы літоўскай мовы адзначаюць таксама, што ў надпісе ёсць тры арфаграфічныя памылкі, які карэнны літовец наўрад ці дапусціў бы.
Каментары