Ва Узброеных сілах пачалася раптоўная праверка боегатоўнасці — на мяжы з Украінай
Да праверкі прыцягваюцца воінскія часці і падраздзяленні аператыўных камандаванняў, сіл спецыяльных аперацый, ракетных войскаў і артылерыі, ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны. Прычым будуць задзейнічаныя палігоны на поўдні краіны.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/bmp240621-qayea.jpg.webp)
Сёння пачалася раптоўная праверка гатоўнасці злучэнняў і воінскіх часцей Узброеных сіл да выканання задач па прызначэнні, паведамляе Мінабароны.
На першым этапе будуць адпрацаваны пытанні аператыўнага заняцця прызначаных раёнаў, падрыхтоўкі іх у інжынерных адносінах, арганізацыі аховы і абароны, заступленні на баявое дзяжурства.
У далейшым воінскім часцям і падраздзяленням трэба выканаць вучэбна-баявыя задачы.
Для правядзення праверкі будуць задзейнічаны палігоны і ўчасткі мясцовасці ў Брэсцкай і Гомельскай абласцях.
У гэты перыяд магчымы рух баявой тэхнікі па дарогах агульнага карыстання.
Нагадаем, учора Пагранкамітэт заявіў аб канцэнтрацыі ўкраінскіх войскаў на беларускай мяжы.
Каментары