У Пхеньяне Пуціну падарылі двух сабак рэдкай паўночнакарэйскай пароды
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын падарыў Уладзіміру Пуціну двух паляўнічых сабак пароды пхунсан.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/1-m15md.jpg.webp)
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын падарыў Уладзіміру Пуціну двух паляўнічых сабак пароды пхунсан. Фота: Рёнхап
Пхунсан — гэта змяшаная парода, выведзеная ад паўночнакарэйскіх ваўкоў, практычна невядомая за межамі КНДР.
У паведамленні Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі гаворыцца, што гэтая парода лічыцца нацыянальнай пародай КНДР.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2024_06/-cxcbw.jpg.webp)
Кіраўнік КНДР Кім Чэн Ын падарыў Уладзіміру Пуціну двух паляўнічых сабак пароды пхунсан. Фота: Рёнхап
Таксама Пуціну Кім Чэн Ын уручыў найвышэйшую ўзнагароду КНДР — ордэн Кім Ір Сена.
Каментары