Беларус на ўласным прыкладзе паказаў, як хутка засмоктвае чалавека балота ВІДЭА
Месцам для эксперыменту чалавек абраў знакамітае балота Ельня ў Мёрскім раёне. Яго засмактала па пояс літаральна за некалькі секундаў.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_06/2024-06-12182733-bqwhq.png.webp)
Скрыншот з відэа
«Дна я не адчуваю. Я стаю, а яна [багна. — Рэд.] мяне трымае. Яна мяне трымае па ўсім контуры ног. Але як толькі я раблю [рухае нагой. — Рэд.) вось так, то я правальваюся, і дна няма да гэтага часу. Пад нагамі пустата», — гаворыць мужчына.
Іншым людзям такі эксперымент паўтараць не рэкамендуецца.
Каментары