Пуцін прызначыў экс-сакратара Рады бяспекі Патрушава сваім памочнікам
Прэзідэнт Расіі зрабіў сёння некалькі прызначэнняў.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_05/patruau240514-og9wo.jpg.webp)
Былы сакратар Рады бяспекі Расіі Мікалай Патрушаў прызначаны памочнікам Пуціна. Як паведамлялася раней, сакратаром Рады бяспекі прызначылі экс-міністра абароны Сяргея Шайгу.
Таксама памочнікам прэзідэнта Расіі стаў былы ахоўнік Пуціна, губернатар Тульскай вобласці Аляксей Дзюмін.
Мікалай Патрушаў, як паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў, будзе займацца пытаннямі караблебудавання, а Дзюмін — курыраваць АПК і спорт.
Апроч таго, Пуцін прызначыў новы склад Адміністрацыі прэзідэнта Расіі: ён перапрызначыў Антона Вайно яе кіраўніком. Максім Арэшкін прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — раней ён займаў пасаду памочніка кіраўніка дзяржавы.
Дзмітрый Пяскоў захаваў пасаду намесніка кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта — прэс-сакратара Уладзіміра Пуціна, піша РБК.
Каментары