Свет1111

Пуцін пра вайну супраць Украіны: Шкадуем, што не пачалі раней

Уладзімір Пуцін сказаў, што не атрымаў асалоды ад інтэрвʼю Такеру Карлсану, бо рыхтаваўся да больш вострых пытанняў, таму вырашыў дагаварыць тое, што не сказаў амерыканскаму журналісту, свайму пулу. Учора ўвечары зʼявілася «тэрміновае» інтэрвʼю тэлеканалу «Россия 1».

«Адзінае, пра што мы можам шкадаваць, — гэта пра тое, што не пачалі актыўных дзеянняў раней», — так Пуцін пракаментаваў ход вайны ва Украіне вядучаму тэлеканала «Расія 1» Паўлу Зарубіну, відавочна маючы на ўвазе поўнамаштабнае ўварванне 2022 года. 

Каментуючы вынікі гутаркі і рэакцыю на яе гледачоў, расійскі дыктатар назваў Карлсана «небяспечным чалавекам», які спецыяльна абраў такую ​​тактыку, каб не пачуць падчас размовы «вострыя адказы». 

Па словах Пуціна, ён рыхтаваўся да зусім іншых пытанняў і збіраўся адказваць «востра», што надало б інтэрвʼю патрэбную «спецыфіку», а ў выніку ён «поўнага задавальнення не атрымаў». 

На пытанне, які з кіраўнікоў ЗША для яго больш выгадны, цяперашні прэзідэнт Байдэн або яго папярэднік Дональд Трамп, Пуцін адказаў: «Байдэн. Ён чалавек больш прагназуемы». 

Двухгадзіннае інтэрвʼю Пуціна Карлсану, паводле The Moscow Times, заняло толькі 19-е месца ў агульнарасійскім рэйтынгу самых папулярных тэлепраграм за тыдзень з 4 па 11 лютага.

Каментары11

  • Таких имперцев только могила исправит
    15.02.2024
    Все что нужно знать про кремлевского гэбиста. Думаю, что после таких слов, наивных дураков, которые верят в какие-то переговоры с путиным, поубавится.
  • Як заўседы
    15.02.2024
    Пра байдэна схлусіў
  • No
    15.02.2024
    Ваенны злачынец як i Гiтлер.

    Ганьба Захаду што кiнулi 10 год назад Украiну, не узброевалi i смакталi танный газ i нафту. За гэтыя мьльярды ад Захада расея гатавала вiдавочную вайну

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Усе навіны →
Усе навіны

Шарэнда-Панасюк адказала Пазняку пра яго ўдзел у яе вызваленні і Гарбуновай пра «бессэнсоўнасць барацьбы»33

У Польшчы на гарышчы прыватнага дома знайшлі два арыгіналы Брэсцкай Бібліі 1563 года3

Азаронак, Гігін і Лушч прыехалі ў акупаваны Мелітопаль14

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі65

У Беларусі забаранілі папулярнае ў сабакаводаў слова6

Знікла сувязь з брэсцкім журналістам Алегам Супрунюком

Лукашэнка: Не трэба ўвесь час абапірацца на аднаго чалавека. Чалавек не вечны20

У Беларусі распрацавалі сродак ад храпу1

У Гродне без цяпла засталіся 21 дом і дзіцячы садок

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць