Новы прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прыбыў з візітам у Кіеў. Візіт не анансаваўся.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/-jthu1.jpg.webp)
Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск прыбыў з візітам у Кіеў/ Фота: PremierRP / Twetter
Як паведамляе канцылярыя прэм'ер-міністра Польшчы, ён сустрэнецца з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім і прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалём.
У рамках візіту плануецца абмеркаваць праблему эмбарга Польшчы на імпарт украінскай сельгаспрадукцыі і блакаванне мяжы польскімі перавозчыкамі, дадае «УНІАН».
Каментары