У навагоднюю ноч Расія атакавала Украіну рэкорднай колькасцю дронаў-камікадзэ
Украінская супрацьпаветраная абарона збіла 87 з 90 беспілотнікаў.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2024_01/shahed-kg59w.jpg.webp)
У навагоднюю ноч расейскія войскі запусцілі па Украіне 90 ударных дронаў тыпу Shahed-136/131, што стала рэкордам з пачатку вайны, паведамілі паветраныя сілы УСУ.
Паветраная трывога была абвешчаная ў большасці рэгіёнаў краіны каля 23:30. Атака ажыццяўлялася хвалямі ў чатырох кірунках з боку Чорнага мора. Пад ударамі апынуліся Адэса, Дняпро і Львоў.
Украінская супрацьпаветраная абарона збіла 87 з 90 беспілотнікаў.
Больш за ўсё дронаў збілі над Адэскай вобласцю — каля 30. У выніку падзення аскепкаў збітага беспілотніка ў адным са шматпавярховікаў Адэсы спалахнуў пажар. Загінуў 15-гадовы падлетак, восем чалавек пацярпелі. Яшчэ тры шматкватэрныя дамы атрымалі пашкоджанні.
Каментары