Спорт22

З расійскім хакейным клубам падпісаў кантракт 50-гадовы гулец. Некалі ён прывозіў у Беларусь Кубак Стэнлі

З расійскім клубам Кантынентальнай хакейнай лігі «Тарпеда» з Ніжняга Ноўгарада падпісаў гульнявы кантракт брамнік Мікалай Хабібулін. Адметнасць гэтага — у тым, што некалі вядомаму гульцу, алімпійскаму чэмпіёну аж 1992 года споўнілася ўжо 50 гадоў. У сучасным хакеі нярэдкія выпадкі, калі спартоўцы гуляюць пасля 40, але гуляць на высокім узроўні ў 50 — вялікая рэдкасць. 

Мікалай Хабібулін з Кубкам Стэнлі ў Мінску

Зрэшты, Хабібулін не гуляў на прафесійным узроўні ў хакей увесь гэты час, бо нібыта пакінуў спорт амаль 10 гадоў таму, у 2014-м.

Алімпійскім чэмпіёнам Хабібулін стаў у 1992 годзе ў складзе Аб'яднанай каманды, створанай замест зборнай СССР, які распаўся за пару месяцаў да старту Зімовых Алімпійскіх гульняў у французскім Альбервілі. Выйшла так, што ён быў тады ў складзе зборнай толькі трэцім брамнікам і на лёд ані разу не выйшаў. Тым не менш, залаты медаль яму паводле рэгламенту турніру належаў, але яго забраў сабе тагачасны галоўны трэнер зборнай Віктар Ціханаў. Забраў, ды так і не аддаў.

Хабібулін з-за гэтага пакрыўдзіўся і ўсе 1990-я гады адмаўляўся гуляць за расійскую зборную, хоць паводле ўзроўню для яе падыходзіў.

А паколькі жонка ва ўраджэнца расійскага Екацярынбурга была беларускай, то адзін час нават з'яўляліся ідэі, каб прыцягнуць яго да выступленняў за зборную Беларусі. Якія, праўда, нічым не скончыліся.

Пасля брамнік усё ж памірыўся з кіраўніцтвам расійскай зборнай ды нават заваяваў у яе складзе бронзавы медаль на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 года ў амерыканскім Солт-Лэйк-Сіці (дзе беларуская зборная, дарэчы, сенсацыйна перайграла ў чвэрцьфінале шведаў і заняла агульнае ганаровае 4-е месца).

Мікалай Хабібулін і ягоная жонка-беларуска з Кубкам Стэнлі ў Мінску

Сувязь жа праз жонку Хабібуліна з Беларуссю пасля ўрэшце мела вынікам тое, што ў 2004 годзе, заваяваўшы ў складзе клуба «Тампа-Бэй Лайнтынг» Кубак Стэнлі, ён, маючы па ўстаноўленай у НХЛ традыцыі права некуды яго звазіць, павёз трафей не на ўласную малую радзіму, а на жончыну. Гэтага надта захацеў вядомы аматар хакея Лукашэнка, а дамаўляўся пра тое з Хабібуліным тагачасны міністр унутраных спраў і па сумяшчальніцтве кіраўнік Федэрацыі хакея Беларусі Уладзімір Навумаў.

Каментары2

  • Шрэк
    28.12.2023
    Лукашэнка хацеў какойта кубак Стэнлі ? Измена родине.
  • Чудовишчная ошыбка
    28.12.2023
    Имелось ввиду Кубок Сталина

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву13

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што калі палесцінцаў выселяць з Газы, то больш яны туды не вернуцца15

«Якія рэпартажы?! Гэта толькі з дазволу». Супрацоўнікі хойніцкай раёнкі патлумачылі, чаму нічога не пішуць пра дрон, які ўпаў у цэнтры горада7

Расійскае МЗС: Прапаноў, якія задавальняюць Расію, ад Трампа не было2

З'явіўся фальшывы бот выдання «Флагшток»3

У беларускіх IT-кампаніях адбыліся вялікія скарачэнні. Сталі вядомы лічбы2

Вызначылі новыя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі1

Ветэранам-«афганцам» на 5 гадоў зменшылі пенсійны ўзрост10

З'явілася фэйкавая рассылка пра нібыта новы тэлеграм-бот «Байсола»2

Meta стварыла тэхналогію для набору тэксту сілай думкі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву13

За ўдзел у пратэстах будуць судзіць зорную фітнэс-інструктарку Наталлю Наважылаву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць