Баевікі ХАМАС вызвалілі 13 ізраільскіх закладнікаў і 12 рабочых з Тайланда
Першая група закладнікаў была перададзена супрацоўнікам Чырвонага Крыжа і неўзабаве перасячэ КПП Рафах на мяжы сектара Газа і Егіпта. Вызваленне закладнікаў будзе праходзіць у чатыры этапы. Яны вызначаны пагадненнем, якое раней заключылі бакі канфлікту.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/zakladniki_ap231124-48fip.jpg.webp)
Акрамя ізраільскіх закладнікаў баевікі ХАМАС адпусцілі 12 рабочых з Тайланда, узятых у палон 7 кастрычніка. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Тайланда Сэтха Тхавісін. Вызваленне грамадзян Тайланда не з'яўляецца часткай угоды паміж Ізраілем і ХАМАС, заключанай пры пасярэдніцтве Катара, піша «Медуза».
22 лістапада ўлады Ізраіля і прадстаўнікі ХАМАС дамовіліся часова спыніць агонь і абмяняць 50 закладнікаў на 150 палесцінскіх зняволеных. Пагадненне аб спыненні агню набыло моц сёння а восьмай раніцы па Мінску.
Усяго ў закладніках можа знаходзіцца да 240 чалавек.
Каментары