Сабаленка больш не першая. Свёнтак вяртае сабе званне першай ракеткі свету
Польская тэнісістка Іга Свёнтак выйграла выніковы турнір WTA.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2023_11/sabalenka_getty231107-ltzut.jpg.webp)
Арына Сабаленка. Фота: Robert Prange / Getty Images
Сёння ноччу польская тэнісістка ў фінале выніковага турніру WTA (Жаночай тэніснай асацыяцыі), што прайшоў у мексіканскім Канкуне, разграміла амерыканку Джэсіку Пегулу 6:1, 6:0.
Іга вяртае сабе званне першай ракеткі свету і будзе ў гэтым статусе да канца года.
Сабаленка стала першай ракеткай пасля Адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе 11 верасня і была ў гэтым статусе два месяцы. Арына ў гэтым годзе выйграла Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі і турніры ў Адэлаідзе і Мадрыдзе.
На выніковым турніры WTA, у якім узялі ўдзел восем наймацнейшых тэнісістак, Сабаленка ў паўфінале прайграла менавіта Свёнтэк.
Каментары