Культура11

У Нацыянальным мастацкім адкрылася выстаўка французскага мастацтва

У калекцыі еўрапейскага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея збор твораў майстроў французскай школы — адзін з найбольш значных па якасці і колькасці экспанатаў. Частка выстаўленых твораў экспануецца ўпершыню.

Скрыншот з відэа АНТ 

Выстаўка «Нашы калекцыі. Французскае выяўленчае мастацтва са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь» будзе экспанавацца з 28 кастрычніка 2023 года да 15 студзеня 2024 года. Куратаркай выстаўкі выступіла загадчыца аддзела замежнага мастацтва Святлана Пракоп’ева.

Выстаўка працягвае цыкл тэматычных экспазіцый, якія паказваюць выяўленчае мастацтва асобных еўрапейскіх мастацкіх школ на прыкладзе твораў з калекцыі музея.

Экспанаты выстаўкі. Скрыншот з відэа АНТ 

На працягу многіх стагоддзяў французская школа была найбуйнейшай еўрапейскай мастацкай школай. Францыя дала свету готыку, знакамітых майстроў Паўночнага Адраджэння; французскія мастакі XVII стагоддзя, нараўне з італьянскімі майстрамі, сталі буйнымі прадстаўнікамі стылю барока, а такія стылі і напрамкі, як класіцызм і ампір, ракако і мастацтва Асветы, з’яўляюцца дасягненнямі чыста французскага мастацтва.

Скрыншот з відэа АНТ 

Збор французскага мастацтва Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь уключае ў сябе нямала цікавых, пераважна жывапісных і графічных твораў, на прыкладзе якіх можна паслядоўна і паўнавартасна прадэманстраваць развіццё выяўленчага мастацтва Францыі і яго ўплыў на іншыя еўрапейскія школы.

Скрыншот з відэа АНТ 

У калекцыі музея захоўваецца шэраг сапраўдных шэдэўраў, створаных такімі вялікімі майстрамі французскай школы, як Жан Франсуа дэ Труа (1674—1752), Алексіс Грыму (1678—1733), Клод-Жазэф Вернэ (1714—1789), Гюбер Рабер (1833) ), Жан-Батыст Рэньё (1754—1829), Мары Луіза Элізабэт Віжэ-Лебрэн (1755—1842), Франсуа Жэрар (1770—1837) і інш.

Зала з пейзажнымі творамі. Скрыншот з відэа АНТ 

З даваенных збораў Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР паходзіць пастэль «Алегорыя паху», а вось злепкі з найбольш вядомых скульптур, у тым ліку бюста Мальера, былі перададзены музею знакамітай французскай мастачкай Надзяй Хадасевіч-Лежэ, якая нарадзілася на тэрыторыі цяперашняга Докшыцкага раёна.

Бюст Мальера на выстаўцы. Скрыншот з відэа АНТ 

Не менш значным з’яўляецца і збор французскай гравюры, пераважна XVIII стагоддзя, а таксама калекцыя французскай кніжнай ілюстрацыі канца XIX — пачатку XX стагоддзя. Многія з прадстаўленых кніг маюць экслібрысы бібліятэкі Радзівілаў. 

Зала з графічнымі працамі. Скрыншот з відэа АНТ 

На выстаўцы будзе прадстаўлена больш за 160 твораў жывапісу, графікі і скульптуры. Творы, што экспануюцца на выстаўцы, даюць выдатную магчымасць пазнаёміцца з адной з найбуйнейшых мастацкіх школ свету, французскай школай, і прасачыць развіццё і эвалюцыю мастацтва гэтай краіны на працягу XVII — пачатку XX стагоддзя.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Antahon
    01.11.2023
    Голых цётак паказваюць дзецям, куды глядзіць Бондарава?

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў35

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп дазволіў подкуп замежных чыноўнікаў для выгод амерыканскага бізнэсу9

На новую вытворчасць на МАЗе патрабуецца 1500 работнікаў — Мінгарвыканкам3

Мінчанін адрамантаваў аўто на нелегальнай СТА, а потым здаў яе падаткавікам2

Наталлю Ладуцьку па справе INeedByHelp асудзілі на чатыры гады калоніі і далі гіганцкі штраф3

На праспекце Незалежнасці ў Мінску дрэвы абгарнулі трыснягом1

У Пінску рыбак напаў на 13-гадовага школьніка

Новая практыка: прайсці сумоўе «паравозікам». Айцішнікі ходзяць па чарзе на інтэрв’ю, а потым дзеляцца заданнямі6

Лукашэнка даў УНС шырокія паўнамоцтвы і цяпер не ведае, як арганізаваць, каб гэты сход нікому не замінаў10

Мінпадаткаў расказала пра новае ў дэкларацыях, даходы з-за мяжы і жыццё не па сродках1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў35

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць