Спорт22

БАТЭ прапусціў чатыры мячы ад косаўскага «Балкані»

Матч прайшоў у Прышціне і скончыўся перамогай касавараў 4:1.

Фота: сайт Football.by

БАТЭ першым адкрыў лік: на 10-й хвіліне вызначыўся Дзяніс Лапцеў.

А потым у другім тайме «Балкані» забіў чатыры разы.

Спачатку вызначыўся Байрам Яшаніца, потым дубль аформіў Блеарт Талай, а фінальную кропку паставіў Арменд Тачы.

Матч у адказ — у наступны чацвер у Венгрыі. Пераможца двубою трапіць у групавы турнір Лігі канферэнцый — трэці па значнасці турнір еўракубкаў.

Апошні раз беларускія клубы гулялі ў групавым турніры ў сезоне 2018/2019. Гэта быў акурат БАТЭ, які гуляў у Лізе Еўропы з «Чэлсі», венгерскім «МОЛам» і грэцкім ПАОКам. Барысаўскі клуб тады заняў другое месца і выйшаў у плэй-оф, дзе ў 1/16 фіналу згуляў з лонданскім «Арсеналам» (1:0, 0:3).

Нагадаем, што ў гэтым годзе БАТЭ стартаваў у кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў, прайшоў першы этап, абыграўшы албанскі «Партызані», разгромна двойчы саступіў у другім раўндзе кіпрскаму «Арысу», выбыў у кваліфікацыю Лігі Еўропы, дзе таксама не затрымаўся, прайграўшы малдаўскаму «Шэрыфу».

Каментары2

  • Багдан
    25.08.2023
    Усё, да чаго дакранаецца лукашызм, ператвараецца ў лайно.
  • Žvir
    25.08.2023
    Bielaruski sport u nievierahodnym stupary.

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў39

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім лесе зафіксавалі на ВІДЭА незвычайных ваўкоў1

Украіна экстрадуе нямецкага добраахвотніка па падазрэнні ў трох згвалтаваннях3

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў студзені прадалі ў Доме Чыжа1

Трамп дазволіў подкуп замежных чыноўнікаў для выгод амерыканскага бізнэсу9

На новую вытворчасць на МАЗе патрабуецца 1500 работнікаў — Мінгарвыканкам3

Мінчанін адрамантаваў аўто на нелегальнай СТА, а потым здаў яе падаткавікам2

Наталлю Ладуцьку па справе INeedHelp асудзілі на чатыры гады калоніі і далі гіганцкі штраф3

На праспекце Незалежнасці ў Мінску дрэвы абгарнулі трыснягом1

У Пінску рыбак напаў на 13-гадовага школьніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў39

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць