Парытэтбанк папярэдзіў кліентаў, што ў чацвер, 27 ліпеня, прыпыняе перавод грошай у некаторых замежных валютах па сістэме SWIFT. Абмежаванне закране інтарэсы фізічных асоб і распаўсюджваецца на пераводы ў далярах і еўра, паведаміла прэс-служба банка.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/photo_2022-07-12_18-10-14-b9rs7.jpg.webp)
У банку ўдакладнілі, што гатовыя праводзіць міжнародныя плацяжы ў іншых валютах без абмежаванняў.
У Беларусі апошнім часам умовы па міжнародных пераводах SWIFT для айчынных кампаній і звычайных карыстальнікаў значна змяніліся, піша Office Life.
Па-першае, цяпер іх нельга, як раней, адправіць у любым банку. Па-другое, пастаянна мяняецца сітуацыя і ў тых банках, якія працягваюць працаваць з міжнароднымі пераводамі.
Асобныя замежныя банкі ў аднабаковым парадку прынялі рашэнне не абслугоўваць патокі плацяжоў з Беларусі і Расіі, з гэтай прычыны SWIFT-пераводы могуць быць адхіленыя.
Каментары