Аўто55

«БелДжы» будзе выпускаць аўто пад уласным брэндам — BelGee

Чуткі пра нейкі працэс у брэндаванні беларускіх Geely пачалі распаўсюджвацца на пачатку вясны. Спачатку прадстаўнікі завода і дылераў адказвалі ўхіліста. У канцы траўня, аднак, на сустрэчы клуба Geely прадстаўнік СЗАТ «Белджы» заявіў адназначна: будзем выпускаць машыны пад уласным брэндам. Учора з'явіліся першыя здымкі мадэлі з новымі шыльдачкамі, піша «Анлайнер».

На пачатку красавіка Генадзь Свідзерскі, гендырэктар СЗАТ «БелДжы», у справаздачы аб статыстыцы продажаў за месяц згадаў:

«Завод плануе ў другім квартале павялічыць пастаўкі дылерам, вывесці на рынак новую мадэль красовера, а таксама займацца падрыхтоўкай вытворчасці аўтамабіля пад уласным брэндам». Апошняя фраза асабліва прыцягнула ўвагу.

Гэтую інфармацыю пазней пацвердзіў намеснік дырэктара СЗАТ «Белджы» Сяргей Худаешка. Паводле яго слоў, быў распрацаваны новы лагатып (дзве літары BG у фірмовай для Geely рамцы на цёмным фоне).

Худаешка сцвярджае, што ўжо ў другой палове года будуць выпушчаныя першыя машыны пад новым брэндам BelGee.

«Мы ў Беларусі даўно хочам выпусціць свой уласны легкавы аўтамабіль. Ужо ёсць вопыт, выкарыстоўваем сучасныя тэхналогіі. Сумесна з кампаніяй Geely сёлета мы зробім першы крок, — заявіў прадстаўнік кампаніі. —

Думаю, мы гатовыя да таго, каб на дарогах Рэспублікі Беларусь і не толькі з'явіліся новыя аўтамабілі пад новым брэндам. І гэта будзе брэнд BelGee.

У другім паўгоддзі вы ўбачыце ўпадабаную мадэль, якую раней называлі Coolray, пад новым імем X50. Гэта будзе першы крок на шляху да стварэння ўласнага аўтамабіля».

І вось з'явіліся фатаграфіі, знятыя на заводзе «БелДжы». На іх дырэктар СЗАТ Генадзь Свідзерскі «ажыццявіў прыёмку першага аўтамабіля новай мадэлі BelGee X50».

Як можна пераканацца, машына — той самы Coolray, але з іншай шыльдачкай брэнда і назвы мадэлі.

Фота: auto.onliner.by
Фота: auto.onliner.by

У цэлым жа марка Geely стала лідарам рынку па выніках 2022 года і застаецца такой цяпер. На яе долю прыпадае 72% ад усіх прададзеных новых легкавых аўтамабіляў.

Каментары5

  • AUTO - ХЛАМ
    25.07.2023
    Как хлам не называй, он и в Африке хлам!

    Ну это вааще как - 'хотим выпустить свой собственный легковой автомобиль. Совместно с компанией Geely?

    https://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/ru/322511

  • в самый раз
    25.07.2023
    Учитывая наклонности сидельцев кремля и дроздов, то белгей будет в самый раз....
  • Максим Дизайнер
    26.07.2023
    Ух, ты. Опять свои наклейки клеить будут.

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе13

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Саўна, у якую ўзялі на працу Бондараву, няпростая. Ёй кіруе серыйны даносчык-камуніст28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць