«Беларус» з рэпартажу Азаронка, які ваюе за Расію, аказаўся ўраджэнцам Сургута
Беларускі прапагандыст у сваёй аўтарскай перадачы на тэлеканале СТБ расказаў пра сваю чарговую паездку на акупаваную тэрыторыю Украіны і паказаў «беларуса», які ваюе ў складзе акупацыйных расійскіх войскаў. Імя яго не называлі, паказалі толькі пазыўны «Салавей».
Журналісты Reform.by знайшлі больш падрабязнасцей пра маладога чалавека. Выявілася, што ён грамадзянін Расіі і родам з Сургута.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/solovev-3sq1q.jpg.webp)
«Я б хацеў перадаць бабулі, дзядулю прывітанне. Яны з Горадні. І бацьку. Таксама ён з Горадні. Вось. Імя, прозвішча называць не буду. Яны мяне ўбачаць, зразумеюць, хто я», — гаворыць у кароткім інтэрв'ю вайсковец РФ.
Як высветліў Reform.by, яго завуць Уладзіслаў Аляксандравіч Салаўёў. Ён радавы і служыць у вайсковай часці 55351. Ва ўсякім разе грамату за подпісам камандзіра ВЧ 55351 старшага лейтэнанта Серафімава ён размясціў у сваім блогу.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/02-3-1152x1536-7t06d.jpeg.webp)
У профілі «УКантакце» ён чамусьці пазначыў, што адносіцца да ПВК «Вагнер», а ў рэпартажы Ксеніі Лебедзевай (яна таксама была з Азаронкам на акупаваных тэрыторыях) гаворыцца аб тым, што Салаўёў служыць у інтэрнацыянальнай брыгадзе «Пятнашка».
Уладзіслаў выклаў 11 чэрвеня ў сваім блогу сумесныя фота і відэа з беларускімі прапагандыстамі, а ўжо 12-га чэрвеня напісаў: «Едзем у самы пі#$рэз, усіх люблю, цалую. Будзе магчымасць, адкажу, усім удачы». Імаверна, кадры былі зробленыя на акупаванай тэрыторыі Данецкай вобласці ў раёне Валнавахі.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/01-3-2048x1536-xrwek.jpeg.webp)
Маладога чалавека прызвалі ў першую хвалю мабілізацыі ў верасні 2022 года з Сургута і некалькі месяцаў ён знаходзіўся ў «вучэбцы» ў Омску. У кастрычніку 2022 года ён публікаваў рэзкі зварот мабілізаваных з Омска з патрабаваннем увесці крэдытныя канікулы для іх і іх сем'яў, забяспечыць матэрыяльныя выплаты.
Праз некалькі месяцаў Салаўёў трапіў на фронт.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/000-omsk-swwc7.jpeg.webp)
Мяркуючы па фота з блога, малады чалавек раней адслужыў у расійскім войску. Ёсць сумеснае фота з яго бацькам. Гэты чалавек вельмі падобны да Аляксандра Дзямешчыка, жыхара расійскага мястэчка Ханымей. Там ён працуе начальнікам участка ў сістэме ЖКГ. У Гродзенскай вобласці прозвішча Дзямешчык сустракаецца часта.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2023_06/000-j4nsy.jpeg.webp)
Каментары
я на иво глижу
наглидецца не
магу.. аБАЖаю
иво