Вайна88

Лукашэнка заявіў пра 150 тысяч забітых і параненых за час контрнаступу, Мінабароны РФ назвала лічбы ў 20 разоў меншыя. Рэальныя будуць яшчэ меншыя

Аляксандр Лукашэнка ўчора даў інтэрв’ю расійскай прапагандыстцы Вользе Скабеевай. Сярод іншага ён назваў сваю версію страт УСУ падчас контрнаступу. У гэты ж час Мінабароны РФ назвала сваю лічбу. 

Украінскія вайскоўцы пад Бахмутам. Фота: Libkos, File / AP Photo

«Контрнаступ [УСУ] 4-га, 5-га чысла пачаўся. Вы нават не заўважылі, мы назіраем, што там адбываецца. Дык вось, за гэты час украінцаў загінула каля 40 тысяч. Загінула. І больш за 100 не вернуцца: параненыя. Разумееце, амаль 120-150 тысяч.

І «Брэдлі» гараць, «Леапарды» гараць, як нашы савецкія танкі. Але расіяне навучыліся ваяваць. Контрнаступленне ідзе, кулак ідзе — 30-50 танкаў, людзі ідуць тысячамі, і яны не даходзяць нават да пярэдняга краю расійскага», — падзяліўся сваім бачаннем падзей Лукашэнка.

У гэты ж час Мінабароны РФ агучыла свае лічбы. 

«З 4 чэрвеня ўкраінскія Узброеныя сілы страцілі толькі на лініі баявога судакранання каля 7,5 тысячы чалавек забітымі і параненымі,

не лічачы загінулых вайскоўцаў у выніку прымянення расійскай высокадакладнай зброі вялікай далёкасці і авіяцыі ў глыбіні ўкраінскай тэрыторыі», — цытуюць інфармацыю Мінабароны РФ расійскія медыя. 

То-бок лічбы ў Лукашэнкі і Мінабароны РФ адрозніваюцца ў 20 разоў. 

Можна меркаваць, што Мінабароны Расіі значна завышае памер страт праціўніка. Так, яно заяўляе пра знішчэнне авіяцыі і СПА Украіны яшчэ ў першыя дні вайны, а таксама называла лічбу знішчаных «Хаймарсаў» большую, чым колькасць пастаўленых Украіне.

Чытайце таксама: 

Байдэн: Расія страціла ў Бахмуце каля ста тысяч чалавек

Групоўка Вагнера страціла ва Украіне больш за 30 тысяч чалавек забітымі і параненымі — CNN

Страты расійскіх войскаў ва Украіне перавысілі страты ва ўсіх войнах, у якіх Расія ўдзельнічала пасля Другой сусветнай вайны

Каментары8

  • Гэта вядома яго фантазія хворая але
    14.06.2023
    Але судзячы па ўсяму контрнасту сапраўды ідзе вельмі кепска, Залужны прасіў зброі але крывадушны захад якога толькі і хвалююць гейпрайды вырашыў абмежавацца некальмі дзясяткамі танкаў.
  • Горбачев
    14.06.2023
    Это или Путина пытается заменить, или с путиным есть такая договоренность. Сссэрят же оба.
  • Бот, займись лучше делом
    14.06.2023
    иди смотри интервью своего колхозника и повторяй за ним рос. пропоганду про геев, потери и тд.

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сацсеткі расійскага журналіста Аляксандра Няўзорава8

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе13

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць