«Віталюр» спыніў сваю дзейнасць. Як заявілі ў кампаніі, 21 лютага быў для гэтай сеткі апошнім працоўным днём.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_01/-lxxy7.jpg.webp)
«Гэта была па-сапраўднаму неверагодная гісторыя: узлёты, падзенні, новыя адкрыцці… пачынаючы з аднаго невялікага гандлёвага павільёна, за 27 гадоў «Віталюр» вырас у адну з найбуйнейшых гандлёвых сетак Беларусі, стаўшы лідарам у многіх галінах і прыкладам для іншых», — сказана ў паведамленні ў Instagram-акаўнце сеткі.
Але цяпер гэтаму прыйшоў канец.
Кампанія працавала ў Беларусі з 1995 года і валодала амаль сотняй гандлёвых аб'ектаў. Але ў апошні год яна сутыкнулася з фінансавымі праблемамі, звязанымі з цяжкасцямі ў выплаце грошай пастаўшчыкам. Урэшце гэта скончылася хуткім банкруцтвам і пераходам крамаў «Віталюр» пад крыло іншай гандлёвай сеткі — «Санта».
Каментары