Эканоміка

Прадстаўнікі сеткі «Санта» расказалі, што будзе з крамамі «Віталюр»

Па словах прэс-сакратара групы кампаній SANTA Алены Бабкінай, падчас пераходу на аперацыйнае кіраванне «Санты» крамы «Віталюр» па чарзе зачыняюцца на інвентарызацыю, піша Office Life.

Фота: vitalur.by

Па меры гатоўнасці крамы будуць адчыняцца з поўнай загрузкай асартыментам. «Санта Рэтэйл» прыкладае максімальныя намаганні, каб хутчэй запусціць іх у працу, захоўваючы дзейны персанал кожнага гандлёвага аб'екта. 

Інфармацыю пра тое, калі запрацуюць крамы «Віталюр» пасля «перазагрузкі», абяцаюць размясціць на сайце кампаніі.

Рознічная сетка «Віталюр» цяпер знаходзіцца ў працэсе завяршэння здзелкі аб перадачы сваіх крамаў рэтэйлеру «Санта». Закрыць сетку «Віталюр» плануецца да канца студзеня, пасля чаго «Санце» пяройдуць 84 крамы «Віталюр». Перадачы маёмасці папярэднічалі праблемы ў «Віталюра» ў разліках з пастаўшчыкамі.

Чытайце таксама:

«Для падрыхтоўкі да новага адкрыцця спатрэбіцца тыдзень». У Мінску пачалі закрываць «Віталюры»

Уласнік «Віталюра» спрабуе выратаваць сетку, але выглядае, што кампанія перастане займацца рознічным гандлем

«Віталюр» можа ў хуткім часе збанкрутаваць. Некаторыя з рытэйлу толькі і чакаюць

Каментары

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі37

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Пераможца Фактар.by Віталь Багданаў шчыра расказаў пра сваю гульнявую залежнасць і самы вялікі пройгрыш1

Макрон паабяцаў зрабіць Францыю сталіцай еўрапейскага штучнага інтэлекту. З дапамогай дыпфэйку з сабой у галоўнай ролі ВІДЭА2

Генетыкі перанеслі прарадзіму індаеўрапейцаў ва Украіну19

Ціманоўская пра мужа ў Беларусі: Не, я не буду сябе вінаваціць, калі яго пасадзяць40

Дарадца Трампа: Гарантыі бяспекі для Украіны павінна ўзяць на сябе Еўропа24

Прэм'ер Літвы паказаўся ў адных плаўках і ўразіў сваёй фізічнай формай13

П'яны кіроўца ўцякаў з месца ДТЗ — міліцыя стала страляць па машыне1

«Муж плаціць мне заробак жонкі — цяпер гэта 600 рублёў»19

Маск заклікае закрыць «Радыё Свабода» і «Голас Амерыкі»69

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі37

Шарэнда-Панасюк: Патрэбная жорсткая эканамічная блакада рэжыму Лукашэнкі. Толькі ціск і санкцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць