Грамадства2020

«Стымуляваў варожасць суайчыннікаў да Радзімы». Абвінавачанне Паўлу Белавусу рыхтык такое, як у сталінскія часы

Стваральніку Symbal.by выставілі абвінавачанне: «на працягу дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасць, накіраваную на змену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».

Павел Белавус (справа) і Франак Вячорка з тагачасным кіраўніком Банка развіцця і старшынёй АБФФ Сяргеем Румасам. Фота: сацсеткі

Як паведаміў начальнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Сяргей Паско, у 2011 годзе «абвінавачаны для пошуку аднадумцаў пачаў трансляваць патрэбную яму інфармацыю ў масы».

«Пад выглядам культурна-гістарычнага развіцця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх з'яўлялася змена дзяржаўнай улады ў Беларусі. Абвінавачаны зарэгістраваўся ў якасці індывідуальнага прадпрымальніка і заснаваў таварыства з абмежаванай адказнасцю (крама па анлайн— і афлайн-продажы тавараў), пасля чаго пачаў праводзіць розныя масавыя мерапрыемствы», — паведамляюць афіцыйныя СМІ.

«Створаныя бізнэс-праекты адкрылі прадпрымальніку новыя магчымасці. Так як Беларусь заўсёды знаходзілася ў цэнтры ўвагі на палітычнай арэне, хутка знайшліся тыя, хто быў гатовы спансіраваць развіццё яго антыдзяржаўнай дзейнасці. Фігурант падпісаў не менш за 12 дагавораў з рознымі замежнымі прадстаўнікамі і кампаніямі. З тых часоў экстрэмісцкая дзейнасць на тэрыторыі Беларусі набывала новыя абароты дзякуючы ўліванням з-за мяжы».

«Следствам устаноўлена, што абвінавачаны ў інтарэсах замежных арганізацый для хутчэйшай змены дзяржаўнай улады стымуляваў варожасць суайчыннікаў у дачыненні да Радзімы. Сваімі злачыннымі дзеяннямі Павел Белавус на працягу дзесяці гадоў ставіў пад пагрозу знешнюю і ўнутраную бяспеку дзяржавы. За гэта ён атрымаў ад замежных спонсараў больш за $150 тыс., 50 тыс. еўра і 40 тыс. злотых».

Па выніках расследавання Белавусу выстаўлена абвінавачанне па наступных артыкулах Крымінальнага кодэкса:

— ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве);

— ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак);

— ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);

— ч. 1 арт. 361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фарміраваннем).

На маёмасць абвінавачанага накладзены арышт на агульную суму больш за Br50 тыс. Да яго з санкцыі пракурора прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне крымінальнай справы завершана, матэрыялы перададзеныя пракурору для накіравання ў суд.

Павел Белавус быў затрыманы 15 лістапада 2021 года. Спачатку яму давалі адміністрацыйныя суткі, а потым была заведзена крымінальная справа.

Каментары20

  • Het
    09.01.2023
    Het maskawity
  • даведка
    09.01.2023
    Одной рукой расследуют геноцид белорусского народа, другой сами же чинят его в режиме реального времени.
  • даведка
    09.01.2023
    В списке подразумевающихся иностранных организаций, финансировавших смену режима, есть УЕФА и ФИФА?

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Усе навіны →
Усе навіны

Чарговы Усебеларускі народны сход пройдзе ў красавіку23

«Беліта-Вітэкс» згортвае бізнэс у Еўрасаюзе13

Мінус $1,3 мільярда cклала сальда замежнага гандлю ў 20241

Самы папулярны сабака ў Беларусі. Гісторыя «той самай Жужы з запраўкі»5

Што зменіцца на закрытым мосце ў цэнтры Мінска

Ланская на Занзібары, Дарафеева на Кубе, Сярога ў Швейцарыі: дзе адпачываюць зімой лукашэнкаўскія спевакі23

Эканоміку Іспаніі называюць найлепшай у свеце. Як гэта ўдалося?12

У Мінску грамадскі транспарт ідзе з адставаннем у графіку 20 хвілін

Саўна, у якую ўзялі на працу Бондараву, няпростая. Ёй кіруе серыйны даносчык-камуніст28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў16

«Колькі палітвязняў вызваліў Машэнскі?!» Пятрухін біўся супраць усёй Каардынацыйнай рады, але перамогу так і не здабыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць