Улады Польшчы прынялі рашэнне пабудаваць у мясцовасці Повідз на захадзе краіны ангары і склады, а таксама паліўную базу для амерыканскіх вайскоўцаў і верталётаў ВПС ЗША, паведамляе выданне wnp.pl.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_11/278948-powidz-lotnisko-odwiedzily-tlumy-dzialo-sie-na-ziemi-i-niebie-iaudr.jpg.webp)
У гэтай мясцовасці, як заявіў на брыфінгу віцэ-прэм’ер і міністр абароны краіны Марыюш Блашчак, размешчаная баявая авіяцыйная брыгада ЗША, узброеная ўдарнымі верталётамі Apache.
«Для гэтых верталётаў на працягу некалькіх гадоў мы падрыхтуем базу ў выглядзе ангараў і складоў, а таксама паліўную базу, каб верталёты маглі дзейнічаць з Повідза», — удакладніў Блашчак.
Паводле слоў міністра, Повідз «ператвараецца ў вайсковы комплекс, рыхтуецца падтрымліваць польскія сілы і сілы НАТА на ўсходнім флангу Паўночнаатлантычнага альянсу». Гэтым летам там пачалося будаўніцтва склада для боепрыпасаў ЗША.
Каментары