ЗША ўвялі санкцыі супраць Мішусціна, Мядзведзева, дачок Пуціна, жонкі і дачкі Лаўрова. Але гэта не ўсё
Новымі санкцыямі будуць забароненыя любыя інвестыцыі ў расійскую эканоміку. Таксама ўведзеныя персанальныя абмежаванні супраць прэм’ера Міхаіла Мішусціна, Дзмітрыя Мядзведзева, дарослых дачок Уладзіміра Пуціна, жонкі і дачкі Сяргея Лаўрова. Пра гэта журналістам сказаў высокапастаўлены амерыканскі чыноўнік, піша Reuters.
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/z_2022_04/nyukfsxgnbpxjbxmo7peamfrqu-9ppg5.jpg.webp)
Белы дом заявіў, што ЗША сумарна заблакавалі больш за 2/3 расійскага банкаўскага сектара і што расійская эканоміка ў выніку заходніх санкцый перастане ўваходзіць у дваццатку найбуйнейшых у свеце.
ЗША рэзка ўзмацняюць «фінансавы шок для Расіі», адразаючы найбуйнейшыя банкі гэтай краіны, сказаў амерыканскі чыноўнік. Расіяне могуць вярнуцца да ўзроўню жыцця ў савецкім стылі 1980-х гадоў, падкрэсліў ён.
ЗША ўпершыню ўводзяць санкцыі супраць членаў сям'і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна. У санкцыйныя спісы ўключаныя яго меркаваныя дочкі — Кацярына Ціханава і Марыя Варанцова.
Каментары