Праўладны палітолаг Пятроўскі: Ідэальна — арыштаваць Бабарыку да 20 чэрвеня
![](http://dj97ou90w5f1d.cloudfront.net/img/w840d4webp1/photos/stock/__bun_nn_20200607-7665-tqcrr.jpg.webp)
Праўладны палітолаг Пятро Пятроўскі апублікаваў у фэйсбуку правакатыўны допіс з назвай «Калі арыштоўваць Бабарыку».
Ён пераконвае, што «арышт можна лічыць справай часу», але дае парады, калі гэта лепш зрабіць.
«Бабарыка хоча ўскочыць у вагон кандыдацтва. Гэта дасць яму магчымасць шантажаваць уладу дэлегітымацыяй выбараў, спробамі набіць сабе цану і зляпіць вобраз пакутніка», — разважае Пятроўскі.
«Таму найлепшым перыядам затрымання Бабарыкі можна назваць час да 2 ліпеня. Ідэальны — да 20 чэрвеня.
Але для гэтага трэба рэальна праявіць палітычную волю, усведамляючы, што ў адваротным выпадку Бабарыка будзе ствараць ілюзію ахвяры крывавага рэжыму і шантажаваць дзяржаву сваімі палітычнымі дзеяннямі. А злодзей-шантажыст небяспечны для дзяржавы і грамадства», — падсумоўвае ён.
Каментары